Гэты крок быў зроблены "з мэтай удасканалення паслуг, што аказваюцца кліентам, павышэння эфектыўнасці грузавой і камерцыйнай працы". "Беларуская чыгунка працягвае рэалізацыю комплексу мер па пераводзе тэхналагічных працэсаў чыгуначнага транспарту на электронныя юрыдычна значныя дакументы", — зазначае прэс-служба. У тым ліку ажыццяўляецца паэтапнае развіццё спецыялізаванай АС "Электронная перавозка", якая дазволіць чыгунцы і яе кліентам у рэжыме рэальнага часу на цэнтралізаваным WEB-рэсурсе ствараць і выкарыстоўваць электронныя перавозачныя, грузасуправаджальныя і іншыя тэхналагічныя дакументы, звязаныя з перавозкамі грузаў чыгуначным транспартам.
Найважнейшай перавагай новай версіі разам з аператыўнасцю фарміравання дакументаў, наяўнасцю фарматнага і лагічнага кантролю пры іх складанні з`яўляецца тое, што ведамасць падачы/прыбірання вагонаў, а таксама накапляльная картка могуць падпісвацца кліентамі са сваіх працоўных месцаў без прыбыцця на станцыю.
Яшчэ адным новаўвядзеннем мадэрнізаванай версіі стала электроннае паведамленне аб часе падачы вагонаў пад пагрузку ці выгрузку па кнізе формы ГУ-2.
Мадэрнізаваная версія дазваляе кліентам БЧ атрымліваць падпісаныя электронным лічбавым подпісам (ЭЛП) паведамленні аб часе падачы вагонаў пад пагрузку ці выгрузку ў рэжыме анлайн з дапамогай праграмнага прадукту "Агент ЦЗІ", устаноўленага на працоўных месцах упаўнаважаных работнікаў грузаадпраўнікоў/грузаатрымальнікаў. З дапамогай "Агента ЦЗІ" электронны дакумент — паведамленне пра час падачы вагонаў пад пагрузку ці выгрузку аўтаматычна будзе дастаўлены на працоўнае месца кліентам па факце падпісання ў інфармацыйнай сістэме БЧ запланаванага часу падачы вагонаў адказным работнікам станцыі. "Агент ЦЗІ" выдае на экран манітора інфармацыйнае паведамленне аб з`яўленні ў сістэме "Электронная перавозка" новага паведамлення аб запланаваным часе падачы вагонаў для падпісання ЭЛП адказнай асобы грузаадпраўніка/грузаатрымальніка.
З парадкам працы ў новым функцыянале можна азнаёміцца ў дапаможніку карыстальніка АС "Электронная перавозка", размешчаным на афіцыйным сайце Цэнтра аховы інфармацыі www.isc.by. Тут жа ў вольным доступе знаходзіцца праграмны прадукт "Агент ЦЗІ".
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 18 чэрвеня 2015