https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь у 2015 годзе патраціла больш як Br1 млрд на аказанне дапамогі асобам, якія шукаюць прыстанішча


Аб гэтым паведаміў на прэс-канферэнцыі начальнік Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Аляксей Бягун.
Беларусь у 2015 годзе патраціла толькі ў грашовым выражэнні больш як Br1 млрд на аказанне дапамогі асобам, якія шукаюць прыстанішча і хадайнічаюць аб статусе бежанца..

"Магчымасці для прыёму перасяленцаў з іншых краін не вычарпаны, - падкрэсліў Аляксей Бягун. - Беларусь будзе прымаць іх і далей, выконваючы свае міжнародныя абавязацельствы. Магчыма, толькі пасля пэўнай мяжы спатрэбіцца дапамога міжнародных і няўрадавых арганізацый, бізнес-супольнасці для забеспячэння тых, хто прыбывае, больш-менш камфортнымі ўмовамі для жыцця, а таксама для працаўладкавання".

Праблема бежанцаў і прадастаўлення прыстанішча становіцца для Беларусі ўсё больш актуальнай у святле новых выклікаў і пагроз у галіне вымушанай міграцыі.

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення аператыўнай дзейнасці Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Барыса Летуновіча, апошнім часам адзначаецца тэндэнцыя росту колькасці сем`яў сярод тых, хто шукае прыстанішча, - яны едуць у Беларусь не паасобку, а з дзецьмі і пажылымі сваякамі. "Гэта стварае пэўныя складанасці, паколькі на перыяд разгляду іх хадайніцтваў аб наданні статусу бежанца трэба прадаставіць ім неабходныя ўмовы, такім чынам забяспечыўшы захаванне міжнародных абавязацельстваў, якія ўзяла на сябе наша дзяржава".

Паспяховае функцыянаванне нацыянальнай сістэмы прадастаўлення прыстанішча ў многім грунтуецца на канструктыўным узаемадзеянні дзяржаўных органаў нашай краіны з міжнароднымі і няўрадавымі арганізацыямі. У другой палавіне мінулага года і ў бягучым годзе самымі значнымі напрамкамі супрацоўніцтва былі пытанні, звязаныя з вырашэннем праблем украінскіх і сірыйскіх бежанцаў.

18 чэрвеня 2015, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА
 
Дата публикации:18.06.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:1485
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Беженцы Украина Миграция
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме