https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З пачатку жніўня ў Беларусі ў ДТЗ загінулі тры матацыклісты, у ліпені — 13


Аб гэтым паведамляе ўпраўленне ДАІ МУС.
У Беларусі за сем месяцаў 2015 года з удзелам мотатранспарту адбылося 239 ДТЗ, у якіх 34 чалавекі загінулі, 246 атрымалі траўмы і калецтвы. Пры гэтым па віне вадзіцеляў мотатранспарту ўчынена 158 ДТЗ, у якіх смяротныя траўмы атрымалі 27 чалавек і 160 атрымалі раненні. У 34 выпадках вадзіцелі двухколавай тэхнікі знаходзіліся ў стане ап`янення. 

Асноўная колькасць ДТЗ адбылася ў ліпені. Так, за ўказаны месяц у рэспубліцы ўчынена 67 ДТЗ, у якіх 13 матацыклістаў загінулі і 66 атрымалі раненні. Па віне вадзіцеляў мотатранспарту ўчынена 52 ДТЗ, у якіх смяротныя траўмы атрымалі 11 чалавек, 50 — траўмаваныя. 9 з 13 ДТЗ са смяротным зыходам адбыліся ў сельскай мясцовасці. У 12 выпадках вадзіцелі двухколавай тэхнікі знаходзіліся ў стане ап`янення. 

У жніўні ўжо адбыліся тры смяротныя ДТЗ з удзелам матацыклістаў. За 12 дзён апошняга летняга месяца зафіксавана 12 ДТЗ, у выніку якіх тры матацыклісты загінулі, яшчэ 13 чалавек атрымалі траўмы (9 матацыклістаў, 2 пасажыры матацыклаў, вадзіцель аўто, дзіця-пешаход). 

За сем месяцаў гэтага года да адміністрацыйнай адказнасці за розныя парушэнні ПДР прыцягнута без малога 22 тысячы вадзіцеляў матацыклаў і мапедаў, сярод якіх: 4.009 — за кіраванне транспартным сродкам, не маючы права кіравання; 2.216 — за ігнараванне патрабавання аб выкарыстанні моташлемаў; 2.638 — за парушэнне патрабаванняў карыстання знешнімі светлавымі прыборамі; 1.928 — за кіраванне не зарэгістраваным ва ўстаноўленым парадку транспартным сродкам; 1.891 — за кіраванне транспартам без страхоўкі; 1.658 — за кіраванне транспартам, які не прайшоў тэхагляд; 1.316 — за кіраванне транспартным сродкам у стане ап`янення; 878 — за парушэнне хуткасных рэжымаў; 338 — за невыкананне патрабаванняў аб спыненні; 68 — за праезд на чырвоны сігнал святлафора; 53 — за пакіданне месца ДТЗ і г.д. 

Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў матацыклаў да няўхільнага выканання Правілаў дарожнага руху: выканання хуткасных рэжымаў, правілаў манеўравання, абавязковага выкарыстання моташлемаў. Пры гэтым уладальнікі матацыклаў і мапедаў павінны памятаць пра абавязковы рух і днём з уключаным блізкім святлом фар. Не будзе лішнім надзець камізэльку ці іншае адзенне павышанай бачнасці са святлоадбіўнымі ўстаўкамі. 

Таксама ДАІ нагадвае пра неабходнасць рэгістрацыі мапедаў і матацыклаў, папярэджвае пра недапушчальнасць кіравання імі, не маючы вадзіцельскага пасведчання адпаведнай катэгорыі. 

У сваю чаргу, аўтамабілісты падчас выканання павароту, развароту ці іншага манеўру абавязаны пераканацца ў адсутнасці матацыкліста і абавязкова ўключаць паказальнікі павароту.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 13 жніўня 2015
 
Дата публикации:13.08.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1335
 
Ключевые слова:
Дорожное движение ДТП Мотоцикл
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме