https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


За апошнія суткі ліквідаваныя 13 лясных і 9 тарфяных пажараў


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі.
Паводле звестак МНС, з 6.00 14 чэрвеня да 6.00 15 чэрвеня ліквідаваныя 13 лясных пажараў на агульнай плошчы 45,32 га, 9 тарфяных пажараў на агульнай плошчы 1,51 га і 9 узгаранняў травы і кустоў на агульнай плошчы 5,22 га.

На 6.00 15 чэрвеня працягваецца ліквідацыя трох пажараў у экасістэмах, у тым ліку двух лясных пажараў: на 35 га каля вёскі Кажушкі Хойніцкага раёна і на 0,5 га каля вёскі Тартак Лельчыцкага раёна. Тры верталёты Мі-8 і верталёт Мі-26 авіяцыі МНС ажыццявілі 205 скідванняў вады. Для маніторынгу і ацэнкі становішча ажыццяўляецца авіяцыйнае патруляванне верталётам Мі-2 РУП "Беллесавія".

14 чэрвеня ў 13.11 паступіла паведамленне аб выяўленні пажару на тэрыторыі нацыянальнага парку "Прыпяцкі" каля вёскі Сімонічы Лельчыцкага раёна. Гарэлі трава і кусты. Для тушэння быў задзейнічаны верталёт Мі-2 РУП "Беллесавія" і сем парашутыстаў-дэсантнікаў з двума мотапомпамі, на зямлі працуюць прыкладна 100 чалавек з розных арганізацый. Па стане на 6.00 15 чэрвеня плошча пажару складала 2 га. Пагрозы населеным пунктам няма.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 15 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:15.06.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:941
 
Ключевые слова:
Лесное хозяйство Пожары МЧС Беллесавиа
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме