"Жыццё чалавека бясцэннае. Колькі б гэта ні каштавала, але, калі жыццё нашых грамадзян будзе ў небяспецы, то, зразумела, дзяржава ніколі не будзе задумвацца над тым, дорага ці танна выратаваць чалавека. Будзем прымаць усе меры, каб яго выратаваць... Грошай будзем траціць столькі, колькі трэба, каб забяспечыць надзейную абарону нашых грамадзян", - сказаў прэм`ер-міністр.
Андрэй Кабякоў зрабіў акцэнт на тым, што самая галоўная задача ДСНС і ГА - папярэджанне надзвычайных сітуацый. "Трэба не даводзіць да таго, каб потым узнікала неабходнасць прымяняць сістэмныя сродкі. Трэба папярэдзіць, а для гэтага павінна працаваць сістэма ў цэлым. Для гэтага павінны працаваць і кіраўнікі на сваіх пасадах, і кожны работнік на сваім рабочым месцы павінен разумець, што пытанні недапушчэння і выратавання - самыя дарагія і ў прамым, і ў пераносным сэнсе", - лічыць прэм`ер-міністр.
"Гэта не могуць быць нейкія асобныя фрагменты ўдачнага прымянення тых ці іншых відаў тэхнікі, падрыхтаваных спецыялістаў. Каб мелі магчымасць рэальна абараніць людзей, павінна працаваць цэлая сістэма, пачынаючы з дзіцячага сада", - дадаў Андрэй Кабякоў.
Ён таксама падкрэсліў важнасць навуковых распрацовак у гэтай сферы. Акрамя таго, важна, каб усе неабходныя службы былі ў пастаяннай гатоўнасці. "Калі спатрэбяцца нейкія дадатковыя крыніцы фінансавання або меры па рамонце, аднаўленні, падтрыманні тэхнікі ў баявым стане, то гэтыя рашэнні абавязкова будуць прыняты", - адзначыў прэм`ер-міністр.
Кіраўнік урада звярнуў увагу і на тое, што ў Інстытуце перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі МНС Беларусі ў Барысаўскім раёне вучацца не толькі беларускія спецыялісты, але таксама і замежныя грамадзяне. "Гэта своеасаблівы паказчык, індыкатар таго, што ў нас работа пастаўлена на высокім узроўні", - лічыць Андрэй Кабякоў.
12 чэрвеня 2015, Барысаўскі раён
БЕЛТА
12 чэрвеня 2015, Барысаўскі раён
БЕЛТА