https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску ў грамадзяніна Расіі канфіскавана партыя псіхатропнага рэчыва коштам 25 тыс. долараў


Наркакантралёрамі Партызанскага РУУС Мінска пры сілавой падтрымцы байцоў спецпадраздзялення МУС па барацьбе з тэрарызмам "Алмаз" па падазрэнні ў распаўсюджванні псіхатропных рэчываў быў затрыманы 21-гадовы жыхар сталіцы.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, супрацоўнікам міліцыі стала вядома, што на вуліцы Сацыялістычнай знаходзіцца закладка з асабліва небяспечным псіхатропным рэчывам. Выбыўшы па ўказаным адрасе, аператыўнікі заспелі маладога чалавека, які капаў зямлю ва ўказаным месцы. Хлопец паспрабаваў уцячы, але яго затрымалі. Пры сабе ў маладога чалавека быў пакет, які ён паспрабаваў схаваць у падвале жылога дома. У пакеце знаходзілася прыблізна 250 г парашкападобнага рэчыва, які змяшчае ў сваім складзе псіхатроп. 

Паводле папярэдняй ацэнкі, кошт канфіскаванага ў цэнах чорнага рынку складае каля 25 тыс. долараў ЗША. 

Падазраваны, раней не судзімы і нідзе афіцыйна не працуючы, з`яўляецца грамадзянінам Расіі, жыве ў Беларусі з відам на жыхарства. Супрацоўнікам міліцыі ён сказаў, што канфіскаванае рэчыва прызначалася для рэалізацыі. 

У дачыненні да затрыманага распачата справа на падставе ч. 3 арт. 328 КК (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў).

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 30 ліпеня 2015
 
Дата публикации:30.07.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:985
 
Ключевые слова:
Криминал Наркотики Психотропы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме