У пункце пропуску «Новая Гута» пагранічны нарад сумесна з супрацоўнікамі Гомельскай мытні затрымалі мікрааўтобус з 5 кг схаваных у тайніку наркотыкаў.
Транспартны сродак, якім кіраваў грамадзянін Малдовы 1976 года нараджэння, выклікаў падазрэнне пры даглядзе.
Нелегальны груз канфіскаваны і накіраваны на экспертызу, пасля якой будзе дадзена прававая ацэнка таму, што адбылося. Кіроўцу і яго мікрааўтобус затрымалі да высвятлення абставінаў.
Звязда, 7 чэрвеня 2015
Звязда, 7 чэрвеня 2015