Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, прыкладна а трэцяй гадзіне ночы 9 чэрвеня ўвагу інспектараў прыцягнуў "Пежо", які рухаўся па вуліцы Кіжаватава з яўным перавышэннем хуткасці. Законныя патрабаванні аб спыненні вадзіцель праігнараваў, паспрабаваўшы ўцячы на высокай хуткасці. Пачаўся пераслед.
"На асобных участках дарогі вадзіцель развіваў на сваім аўтамабілі хуткасць большую за 180 км/гадз. На шчасце, людзей і іншых транспартных сродкаў у гэты час было мала, таму ніхто не пацярпеў", — сказаў старшы інспектар аддзела Дзяржаўтаінспекцыі Кастрычніцкага РУУС Павел Заяц.
На 15-м кіламетры Слуцкай шашы нецвярозы вадзіцель не справіўся з кіраваннем. Аўтамабіль з`ехаў у кювет і перакуліўся. Вадзіцель не пацярпеў.
Пры аглядзе затрыманага было ўстаноўлена, што ўтрыманне пароў алкаголю ў выдыханым ім паветры складае прыблізна 1,6 праміле. Як высветлілася, 24-гадовы мінчанін раней ужо прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап`янення.
Дзеянням затрыманага даецца прававая ацэнка.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2015
Мінск, 9 чэрвеня 2015