https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лібералізацыя ўмоў работы малога і сярэдняга бізнесу будзе прадоўжана


Аб гэтым заявіў намеснік дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Пётр Арушаньянц 29 ліпеня на круглым стале па развіцці малога і сярэдняга прадпрымальніцтва ў Беларусі.
Рыхтуецца новая рэдакцыя Дырэктывы нумар 4 аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці. "Падрыхтаваны новы праграмны дакумент у развіццё тых прынцыпаў, якія закладзены ў Дырэктыве нумар 4. Цяпер дакумент разглядаецца ва ўрадзе і Адміністрацыі Прэзідэнта", - сказаў Пётр Арушаньянц. 

Новая рэдакцыя павінна пасадзейнічаць лібералізацыі ўмоў работы, узмацненню канкурэнтаздольнасці малога і сярэдняга бізнесу, стварэнню роўных умоў для суб`ектаў розных форм уласнасці.

Плануецца таксама прапісаць комплекс мер па надзяленні ўласніка дадатковымі правамі. "Гэта ў тым ліку магчымасць набыцця маёмасці, паколькі некаторым суб`ектам не хапае вытворчых плошчаў", - растлумачыў ён.

Паводле інфармацыі Пятра Арушаньянца, сёння ў малым і сярэднім бізнесе працуе прыкладна трэцяя частка эканамічна актыўнага насельніцтва. Доля малога і сярэдняга бізнесу ў ВУП Беларусі цяпер складае 25 працэнтаў. "Яшчэ 15 гадоў таму яго доля займала ўсяго 10 працэнтаў, на працягу некалькіх гадоў мы назіралі рост да 25 працэнтаў. У еўрапейскіх краінах гэты паказчык большы, але, разам з тым, у нас патэнцыял ёсць, і трэба дапамагчы яму раскрыцца", - лічыць намеснік дырэктара дэпартамента па прадпрымальніцтве.

29 ліпеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:29.07.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1102
 
Ключевые слова:
Малый и средний бизнес Предпринимательство Либерализация
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме