"Сёння на пасяджэнні Прэзідыума НАН Беларусі было прынята рашэнне аб стварэнні агенцтва па касмічных даследаваннях на базе акадэміі. Можна сказаць, што з сённяшняга дня яно ўжо існуе", - растлумачыў Сяргей Чыжык. Ён падкрэсліў, што ўсе партнёры акадэміі па касмічных даследаваннях у сваіх краінах ужо маюць такія агенцтвы.
"У яго склад увойдзе наша навукова-інжынернае рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства "Геаінфармацыйныя сістэмы" і Аб`яднаны інстытут праблем інфарматыкі. Безумоўна, мы будзем супрацоўнічаць і з іншымі ведамствамі і арганізацыямі, напрыклад, Мінсувязі, Дзяржваенпрамам. Разам будзем працаваць у галіне касмічных даследаванняў і атрымліваць максімальную аддачу, рабіць касмічныя даследаванні больш эфектыўнымі для краіны", - падкрэсліў Сяргей Чыжык.
"Агенцтва будзе каардынаваць работы, якія праводзяцца з выкарыстаннем космасу, дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі, распрацоўваць планы далейшых даследаванняў", - растлумачыў ён.
Першы намеснік старшыні Прэзідыума НАН Беларусі адзначыў, што спецыялісты агенцтва будуць супрацоўнічаць з расійскімі калегамі. "Уся праграма па космасе ў нас выконваецца разам з нашымі партнёрамі з Расіі. Так будзе і прадаўжацца", - падкрэсліў Сяргей Чыжык.
21 траўня 2015, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА
21 траўня 2015, Мінск
Святлана Міховіч - БЕЛТА