https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Калекцыі з сямі краін прадстаўлены ў Брэсце на філатэлістычнай выставе для дзяцей і моладзі


У Брэсцкім абласным цэнтры творчасці моладзі 22 верасня адкрылася філатэлістычная выстава для дзяцей і моладзі «Юніфіл-2023». Мерапрыемства арганізавана пад эгідай Года міру і стваральнай працы ў Беларусі
Выстава аб’яднала 55 удзельнікаў з сямі краін. Юныя філатэлісты падзелены на тры групы: 10-15 гадоў, 16-18 гадоў і 19-21 год. Сярод экспанатаў — маркі, канверты, тэлеграмы, картмаксімумы, блокі, паштоўкі. Рабят не абмяжоўвалі ў выбары тэмы. Іх калекцыі прысвечаны прыродзе, космасу, спартыўным дасягненням, Другой сусветнай вайне і інш.

«Філатэлія — такі занятак, які дазваляе даведацца больш і атрымаць новыя навыкі, прызвычаіцца да акуратнасці. Міністэрства сувязі і інфарматызацыі зацікаўлена, каб у нас ішло амаладжэнне і папаўненне шэрагаў калекцыянераў. Гэта выстава прызначана для таго, каб яшчэ раз паказаць прыгажосць паштовай прадукцыі. Марка — не толькі мініяцюрная карцінка, але і прыклад прымянення новых тэхналогій, якія дазваляюць зрабіць яе больш жывой і цікавай», — падкрэсліў міністр сувязі і інфарматызацыі Канстанцін Шульган падчас цырымоніі адкрыцця выставы.

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі ўдзяляе асаблівую ўвагу выпуску паштовых марак дзіцячай тэматыкі. У прыватнасці, у першы дзень працы брэсцкай выставы ў паштовы зварот уведзена серыя з дзвюх марак «Малююць дзеці Беларусі».

Паглядзець філатэлістычныя калекцыі можна будзе да 30 верасня. Для наведвальнікаў філатэлісты гатовы праводзіць невялікія экскурсіі.

Звязда, 22 верасня 2023
 
Дата публикации:22.09.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:252
 
Ключевые слова:
Выставка Брэст Филателия
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме