https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Пачаўся новы этап развіцця палітычнай сістэмы Беларусі


Пра гэта заявіў журналістам старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі (ЛДПБ) Алег Гайдукевіч пасля сустрэчы кіраўніка дзяржавы з кіраўнікамі палітычных партый краіны.
Лідар ЛДПБ назваў цяперашнюю сустрэчу Прэзідэнта з партыйнымі дзеячамі гістарычнай падзеяй для партыйнага руху Беларусі і новым этапам у развіцці палітычнай сістэмы краіны.

«Сам факт, што кіраўнік дзяржавы сустракаецца з лідарамі палітычных партый, — гэта ўпершыню ў палітычнай гісторыі Беларусі. Раней гэта не адбывалася не таму, што Прэзідэнт не хацеў, — партыі не гатовыя былі ў прынцыпе. Ён не сустракаўся менавіта па гэтай прычыне — з-за партый, якія былі здраднікамі: у 1994 годзе здрадзілі, 1995-м, 1996-м, 2020-м. Вы ж бачылі, як некаторыя партыі ў 2020 годзе сябе павялі: хтосьці на плошчу хадзіў краіну разбураць, а хтосьці проста ў кустах адседзеў», — звярнуў увагу Алег Гайдукевіч.

Ён заявіў, што цяпер на палітычным полі краіны будуць канкурыраваць выключна патрыёты, а не здраднікі. Прычым канкурэнцыя ўжо сапраўдная, а не намінальная, перакананы палітык. «Канкурэнцыя будзе моцная. Гэта пойдзе краіне на карысць, — лічыць старшыня Ліберальна-дэмакратычнай партыі Беларусі. — Усе партыі падтрымліваюць Прэзідэнта. Але праграмы ва ўсіх партый розныя».

Звязда, 10 лістапада 2023
 
Дата публикации:10.11.2023
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:172
 
Ключевые слова:
Партийное строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме