https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Аказанне дадатковай сацпадтрымкі ветэранам ВАВ будзе прадоўжана


Аб гэтым заяўлена на пасяджэнні калегіі Міністэрства працы і сацыяльнай абароны.
Работа, накіраваная на паляпшэнне сацыяльна-бытавых умоў жыцця і аказанне дадатковай сацыяльнай падтрымкі ветэранам і асобам, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, мае сістэмны характар і будзе прадоўжана. 

На пасяджэнні было адзначана, што ў ходзе падрыхтоўкі і правядзення святкавання 70-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ў рэспубліцы праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, сярод якіх важнае месца займае аказанне сацыяльнай падтрымкі ветэранам ВАВ і пацярпелым ад яе наступстваў.

Комплекснай праграмай развіцця сацыяльнага абслугоўвання на 2011-2015 гады прадугледжана правядзенне штогадовых абследаванняў умоў жыцця ветэранаў і асоб, якія пацярпелі ад наступстваў вайны, аказанне ім дапамогі ў рамонце жылых памяшканняў, а таксама правядзенне штогадовых медыцынскіх аглядаў, стварэнне ўмоў бяспечнага пражывання, забеспячэнне даступнасці гандлёвых і бытавых паслуг.

Пажылым людзям аказваюць сацыяльныя паслугі 146 тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва (ТЦСАН). Найбольш запатрабаваная форма сацабслугоўвання - сацыяльная дапамога дома, якой ахоплены ўсе маючыя патрэбу ветэраны ВАВ і асобы, якія пацярпелі ад наступстваў войнаў. Мясцовыя выканаўчыя і распарадчыя органы прымаюць рашэнні аб устанаўленні льготных умоў сацабслугоўвання для гэтай катэгорыі насельніцтва. Да выканання просьбаў ветэранаў далучаюцца ўстановы, арганізацыі і прадпрыемствы рэспублікі, дзе яны працавалі да выхаду на пенсію. У калектыўных дагаворах прадугледжваецца сацыяльны пакет, што забяспечвае меры дадатковай матэрыяльнай і сацыяльнай падтрымкі ветэранаў і непрацуючых пенсіянераў.

У пасяджэнні калегіі прынялі ўдзел старшыня Рэспубліканскага савета Беларускага грамадскага аб`яднання ветэранаў Анатоль Новікаў, старшыня Мінскай гарадской арганізацыі ветэранаў Анатоль Адоньеў і старшыня Мінскай абласной арганізацыі ветэранаў Рыгор Рылькоў. Кіраўнікі ветэранскіх арганізацый канстатавалі, што ўсе просьбы, якія паступаюць ад ветэранаў, выконваюцца, вырашаюцца бытавыя праблемы па апрацоўцы прысядзібных участкаў, забеспячэнні палівам, аказанні гуманітарнай дапамогі, прадастаўленні розных відаў сацыяльна-бытавых паслуг.

25 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:25.04.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1336
 
Ключевые слова:
Соцзащита в Беларуси Ветераны Социально-бытовые услуги Великая Отечественная война
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме