https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску можа з`явіцца "Рыжскі дворык", а ў Рызе - мінскі


Аб гэтым заявілі 8 красавіка старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Андрэй Шорац і старшыня Рыжскай думы Ніл Ушакоў.
"Праект, які мы сёння прэзентуем, - "Рыжскі дворык". Мы паказваем, па якім фармаце, якім чынам прадпрымальнікі працавалі з гэтым праектам у Маскве, прычым працавалі паспяхова да ўвядзення санкцый", - расказаў Ніл Ушакоў. У сваю чаргу Андрэй Шорац перакананы, што крокам у адказ стане з`яўленне "Мінскага дворыка" ў Рызе.

Больш падрабязна аб праекце журналістам расказаў старшыня камітэта па развіцці горада Рыжскай думы Максім Талстой. "Гэта бізнес-мадэль, якая паспяхова працавала ў Маскве. Як? У гандлёвых сетках быў куток, дзе стаялі стэнды з латвійскай прадукцыяй. Мы пазіцыянавалі сваю прадукцыю як экалагічна чыстую, і для гэтага ёсць усе падставы. Акрамя таго, мы прапанавалі альтэрнатыўны тавар", - растлумачыў Максім Талстой.

Пры гэтым Ніл Ушакоў падкрэсліў, што Латвія не хоча ствараць канкурэнцыю беларускім таварам: "У вас з гэтым усё ў парадку. Мы прапануем прадукты, які могуць пашырыць асартымент".

Старшыня Рыжскай думы таксама адзначыў, што задачай гарадскіх улад з`яўляецца стварэнне аптымальнага палітычнага фона, які прадпрымальнікі маглі б далей манетызаваць.

У 2014 годзе ў Беларусь прыцягнута больш за $85 млн латвійскіх інвестыцый, у тым ліку прамых каля $21 млн. На 1 студзеня 2015 года ў Беларусі працавалі 772 кампаніі, створаныя юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Латвіі, у тым ліку ў 2014 годзе зарэгістравана 66 юрыдычных асоб з латвійскім капіталам. У Латвіі зарэгістравана больш за 2 тыс. прадпрыемстваў з беларускім капіталам.

8 красавіка 2015, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.04.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1173
 
Ключевые слова:
Беларусь-Латвия Товарооборот
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме