https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Лукашэнка падпісаў указ аб стымуляванні развіцця паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці


Аб гэтым паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.
Указ № 235 "Аб сацыяльна-эканамічным развіцці паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці" падпісаў 8 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка.

Дакумент прыняты "ў мэтах устойлівага развіцця Клімавіцкага, Касцюковіцкага, Краснапольскага, Крычаўскага, Слаўгарадскага, Хоцімскага і Чэрыкаўскага раёнаў". Для гэтага ўказ прадугледжвае стварэнне "неабходных умоў" і даванне "некаторых прэферэнцый". 

Фізічным асобам даецца льгота па выплаце падаходнага падатку.

Устанаўліваецца стаўка ў памеры 10% з даходаў у выглядзе аплаты працы, атрыманых па працоўных дагаворах (кантрактах) ад арганізацый і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія зарэгістраваныя на паўднёвым усходзе Магілёўскай вобласці з 1 ліпеня 2015 года па 31 снежня 2020 года і займаюцца тут вытворчасцю тавараў (выкананнем работ, аказаннем паслуг) на працягу сямі гадоў з пачатку такой дзейнасці.

Наймальнікам і камерцыйным арганізацыям, якія зарэгістраваныя на тэрыторыі паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці з 1 ліпеня 2015 года па 31 снежня 2020 года і на працягу сямі гадоў займаюцца тут вытворчасцю тавараў (выкананнем работ, аказаннем паслуг), указам прадугледжаныя льготы па абавязковых страхавых узносах па страхаванні выпадкаў дасягнення пенсійнага ўзросту, інваліднасці і страты кармільца (пенсійнае страхаванне) у бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва. Такія страхавыя ўзносы ўстанаўліваюцца ў памеры 24%.

Грамадзяне, якія будуць будаваць (рэканструяваць) або набываць жылыя памяшканні ў населеных пунктах паўднёва-ўсходніх раёнаў Магілёўскай вобласці, змогуць атрымліваць на гэта льготныя крэдыты тэрмінам да 20 гадоў пад 1% гадавых. Пры гэтым неабходна ажыццяўляць працоўную дзейнасць на тэрыторыі рэгіёна не менш  як 10 гадоў з моманту атрымання такіх крэдытаў.

Указам таксама прадугледжана, што Магілёўскі абласны савет дэпутатаў да 1 жніўня 2015 года зацвердзіць праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця паўднёва-ўсходняга рэгіёна Магілёўскай вобласці на перыяд да 2020 года, распрацаваную Магілёўскім аблвыканкамам ў мэтах выканання даручэння Лукашэнкі.

Дакументам запланаваныя мерапрыемствы па стварэнні новых і павышэнні эфектыўнасці дзейных вытворчасцяў ва ўсіх галінах эканомікі, у тым ліку арыентаваных на перапрацоўку мясцовых прыродных рэсурсаў і сельскагаспадарчай сыравіны. Агульны аб`ём фінансавання мерапрыемстваў праграмы складае 2 трлн. 520,8 млрд. рублёў.

Указ набудзе моц 1 ліпеня.

БелаПАН, Мінск, 8 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:08.06.2015
Тематика:Новости, Беларусь
Просмотров:994
 
Ключевые слова:
Магілёўшчына Сельское хозяйство Кредиты Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме