https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску будуць працаваць начныя маршруткі


Пра гэта паведамілі ў дзяржаўнай установе "Сталічны транспарт і сувязь", гэтае рашэнне прынятае "ў мэтах паляпшэння арганізацыі транспартнага абслугоўвання жыхароў і гасцей Мінска".
З 13 чэрвеня ў начны час па суботах, нядзелях і панядзелках арганізуюцца новыя экспрэсныя аўтобусныя маршруты № 803-ТК вакзал — дыспетчарская станцыя (ДС) "Шабаны" і № 874-ТК вакзал — ДС "Малінаўка-4".

Аўтобус № 803-ТК вакзал — ДС "Шабаны" будзе адпраўляцца ад прыпыначнага пункта "Вакзал" (вуліца Бабруйская, насупраць будынка чыгуначнага вакзала) у 1.15 і 2.15. Ён будзе рухацца па маршруце: вул. Ульянаўская, вул. Свярдлова, Партызанскі пр-т, вул. Сяліцкага, вул. Бачылы. У зваротным напрамку: вул. Бачылы, вул. Сяліцкага, Партызанскі пр-т, вул. Свярдлова, пл. Незалежнасці, вул. Бабруйская. 

Аўтобус № 874-ТК вакзал — ДС "Малінаўка-4" будзе адпраўляцца ад прыпыначнага пункта "Вакзал" (вул. Бабруйская, насупраць будынка чыгуначнага вакзала) у 1.11 і  2.11. Ён будзе рухацца па вул. Бабруйскай, вул. К.Цэткін, пр-це Дзяржынскага, вул. Алібегава, пр-це Газеты "Праўда", пр-це Любімава, пр-це Дзяржынскага, вул. Ясеніна, вул. Рафіева, вул. Слабадской і назад тым жа маршрутам. 

Кошт праезду ў начных аўтобусах, незалежна ад адлегласці, складзе 20 тысяч рублёў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 9 чэрвеня 2015
 
Дата публикации:09.06.2015
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1084
 
Ключевые слова:
Мінск Городской транспорт Маршрутное такси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме