https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Копіі слуцкіх паясоў з`явяцца ва ўсіх музеях Мінскай вобласці


Такое рашэнне было прынята на сустрэчы старшыні Мінскага аблвыканкама Сямёна Шапіры з прадстаўнікамі саюзаў творчай інтэлігенцыі Мінскай вобласці.
У час сустрэчы з губернатарам прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі прапанавалі закупіць копіі паясоў, якія вырабляюць на фабрыцы ў Слуцку, ва ўсе музеі вобласці. Цяпер кошт вырабу вагаецца ад Br30 млн да Br40 млн. Цана залежыць ад таго, золата, серабро або метаніт былі выкарыстаны пры вырабе пояса.

Сямён Шапіра ідэю патрымаў, адзначыўшы, што нацыянальны гонар неабходна дэманстраваць больш шырока. Губернатар паставіў задачу закупіць на працягу чатырох гадоў копіі знакамітых паясоў у кожны раённы музей Мінскай вобласці.

На мерапрыемстве таксама абмеркавалі рэалізацыю творчых ініцыятыў і выкананне даручэнняў, дадзеных губернатарам на аналагічнай сустрэчы з прадстаўнікамі творчых саюзаў у сакавіку бягучага года.

У сустрэчы з губернатарам прынялі ўдзел больш за 25 прадстаўнікоў грамадскіх аб`яднанняў "Саюз пісьменнікаў Беларусі", "Беларускі саюз журналістаў", "Беларускі саюз музычных дзеячаў", "Беларускі саюз кампазітараў", "Беларускі саюз мастакоў", "Беларускі саюз тэатральных дзеячаў".

9 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.06.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1152
 
Ключевые слова:
Слуція паясы Музеи Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме