https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускую кнігу — у супэрмаркеты


Ужо ў чэрвені ў продажы зьявіцца адразу цэлая сэрыя айчыннай клясыкі пад назвай «Мая беларуская кніга».
Сярод аўтараў кніг сэрыі — Францішак Аляхновіч, Вацлаў Ластоўскі, Васіль Быкаў ды іншыя творцы, на якіх «забыліся» дзяржаўныя выдавецтвы. Сэрыя з 26 кніг будзе прадавацца ня толькі ў гандлёвых кропках «Белкнігі», але і ў супэрмаркетах, прычым выдаўцы абяцаюць зрабіць яе даступнай па кошце. Адзін з распрацоўнікаў сэрыі - пісьменьнік Уладзімер Сіўчыкаў.


Уладзімер Сіўчыкаў: «Мой выдавецкі досьвед гаворыць пра тое, што часта лягчэй дамовіцца з аўтарамі, чым зь іхнымі нашчадкамі. На жаль, нам не ўдалося дамовіцца з нашчадкамі адной нашай славутай пісьменьніцы, якія жывуць у Беластоку. Калі мы прапанавалі ім пасільны для выдавецтва ганарар, нам было заяўлена, што „бабулі савецкая ўлада плаціла больш“. На што я не стрымаўся і адказаў: „Так, плаціла — канцлягерам, перасьледам, недрукаваньнем, вось такія былі ў вашай бабулі ганарары“. Дзякуй Богу, з усімі астатнімі спадкаемцамі падобных праблемаў не ўзьнікала».

6 чэрвеня 2015, Менск
 
Дата публикации:06.06.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:2493
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Книгоиздание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме