https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія банкі змогуць правяраць сапраўднасць банкнота па заявах грамадзян з 1 ліпеня


Аб гэтым паведамілі ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацыянальнага банка.
"Адпаведнае рашэнне прынята пастановай праўлення Нацыянальнага банка нумар 253 у сувязі са шматлікімі зваротамі грамадзян у Нацыянальны банк і банкі з просьбай аказання паслугі па праверцы сапраўднасці банкнота", - адзначылі ў прэс-службе рэгулятара. Дакументам зацверджана інструкцыя, якая вызначае агульны парадак правядзення банкамі праверкі сапраўднасці банкнота ў беларускіх рублях і замежнай валюце па ініцыятыве фізічнай асобы згодна з пададзенай ёю заявай.

У адпаведнасці з інструкцыяй для ажыццяўлення праверкі сапраўднасці банкнота фізічнай асобе неабходна будзе скласці заяву, прад`явіць дакумент, які засведчвае асобу, і ўнесці ў касу банка суму ўзнагароджання (плату) за паслугу, што аказваецца.

Пры гэтым не прадугледжана норма, якая рэгламентуе выдачу банкам дакумента, які пацвярджае сапраўднасць банкнота. На рукі фізічнай асобе будуць выдавацца толькі дакументы, якія пацвярджаюць сам факт ажыццяўлення праверкі сапраўднасці банкнота і ўнясення ўстаноўленага банкам ўзнагароджання (платы) за гэту паслугу.

Банкам прадастаўлена права самастойна прымаць рашэнне аб прадастаўленні або непрадастаўленні грамадзянам паслугі па праверцы сапраўднасці банкнота, а таксама ўстанаўліваць дадатковыя патрабаванні да ажыццяўлення праверкі сапраўднасці банкнота.

3 чэрвеня 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:03.06.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:902
 
Ключевые слова:
Валюта Подделка Проверка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме