https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


З 8 па 14 чэрвеня ў Мінску пройдзе тыдзень беларускай кухні


Аб гэтым паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.
У мерапрыемстве возьмуць удзел прыблізна 100 аб`ектаў грамадскага харчавання. 

У пералік страў, якія будуць прапанаваныя ў межах тыдня беларускай кухні, увайшлі: закуска з курыцы з вяндлінай і зялёным гарошкам (кошт — 50.000 рублёў); суп халодны са шчаўя са смятанай і маладой бульбай (25.000 рублёў); рыба на таплёным масле з запечанай бульбай (70.000 рублёў); калдуны з мясам (50.000 рублёў); хрушчы тварожныя з мёдам (35.000 рублёў); журавінавы морс (10.000 рублёў). 

Ва ўпраўленні нагадалі, што тыдні беларускай кухні праходзяць у Мінску паводле правіла — адзіная рэцэптура, тэхналогія і кошт незалежна ад тыпу і класа аб`екта. Шэсць такіх тыдняў прайшлі ў верасні і снежні 2013 года, у лютым—сакавіку, жніўні і лістападзе 2014 года, у лютым 2015-га.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 30 мая 2015
 
Дата публикации:30.05.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1282
 
Ключевые слова:
Белорусская кухня Мінск Общественное питание
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме