https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Экспазіцыю "Вынаходствы да Вінчы", якая выстаўлена ў Нацыянальным мастацкім музеі ў Мінску, прадоўжылі да 31 мая з-за вялікага наплыву наведвальнікаў


Пра гэта паведамілі арганізатары выставы.
За першы тыдзень выставу наведалі больш як 7 тыс. чалавек, што стала рэкордам для музея. Сярод наведвальнікаў былі оперны спявак Дзмітрый Хварастоўскі, дырыжор Канстанцін Арбелян і расійская артыстка Клара Новікава. 

На выставе прадстаўлена каля 200 экспанатаў. Усе яны адноўлены сіламі рымскага музея Леанарда да Вінчы — для гэтага спецыялістам давялося вывучыць і расшыфраваць больш як 6 тыс. запісаў майстра. У Нацыянальным мастацкім музеі можна ўбачыць правобразы танка, гідракасцюма, веласіпеда, аўтамабіля, верталёта, дэльтаплана і парашута — менавіта ў тым выглядзе, у якім іх уяўляў сам да Вінчы. Экспанаты выставы хоць і не з`яўляюцца сапраўднымі, але застрахаваныя на 500 тыс. долараў.

Распрацавана экспазіцыя аўстралійскай кампаніяй Grande Exhibitions. У Беларусь яна прыехала з Ізраіля. У цэлым "Вынаходствы да Вінчы" падарожнічаюць па свеце з 2006 года. За гэты час яны па пабывалі ў краінах Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі, Паўночнай Афрыкі і Заходняй Еўропы.

Арганізатарам мінскай выставы выступае кампанія "Берын Арт Менеджмент", генеральным партнёрам — ЗАТ "Альфа-Банк".

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 14 сакавіка 2015
 
Дата публикации:14.03.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1185
 
Ключевые слова:
Выставка Мінск Леонардо да Винчи
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме