https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь рашуча асуджае спробы перагляду вынікаў Другой сусветнай вайны


Аб гэтым заявіў 8 траўня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нефармальнай сустрэчы Савета кіраўнікоў дзяржаў - удзельніц СНД.
"Мы рашуча асуджаем спробы аддання забыццю гераічных падзей таго часу, перагляду вынікаў вайны, выраўноўвання адносін да ахвяр і катаў (многія ўжо сёння ставяць іх на адну дошку), гераізацыі нацызму, рэабілітацыі фашысцкіх злачынцаў. Мы катэгарычна супраць выступалі і выступаем супраць гэтага", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі падкрэсліў, што гэта пазіцыя краіны неаднаразова гучала на міжнародных форумах. "Беларусі няма чаго саромецца за сваю пазіцыю, мы заўсёды называлі рэчы сваімі імёнамі ў навейшай гісторыі і прытрымліваліся аднаго і таго ж курсу асуджэння фашызму і нацызму", - сказаў беларускі лідар.

"Мы абсалютна перакананы, што супраць савецкага народа ў тыя гады ажыццяўляўся самы сапраўдны генацыд", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу на тое, што для прысутных на пасяджэнні мае асаблівае значэнне. "Нашы народы ўнеслі рашаючы ўклад у разгром фашызму і страцілі найбольшую колькасць людзей. Напрыклад, у Беларусі загінуў кожны трэці", - адзначыў Прэзідэнт. "Бацькі нашы разам ваявалі, і ад нашых дзеянняў сёння залежыць, што будзе помніць будучае пакаленне аб той вырашальнай ролі, якую адыгралі народы дзяржаў СНД у разгроме гітлераўцаў", - лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

8 траўня 2015, Масква
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.05.2015
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1520
 
Ключевые слова:
Вторая мировая война Геноцид Нацизм Фашизм 70-летие Победы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме