Ініцыятарам акцыі "Маю гонар, бо я донар" з`яўляецца брэндынгавая кампанія AIDA Pioneer пры падтрымцы Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа.
Сярэдні ўзрост донараў у Беларусі - 40-50 гадоў. Арганізатары акцыі імкнуцца зацікавіць моладзь удзельнічаць у гэтай высакароднай справе. Што датычыцца назвы сацыяльнай ініцыятывы "Крывічы", то, паводле адной з версій, гэта гістарычная назва паходзіць ад слова "Кроўныя", блізкія па крыві. "Дзякуючы донарству мы ў некаторым сэнсе становімся крывічамі - у кожнага донара з`яўляюцца, вобразна кажучы, новыя кроўныя сваякі, абавязаныя яму жыццём", - растлумачылі арганізатары.
Папулярызацыя донарства - адна з важных задач Беларускага Чырвонага Крыжа на працягу многіх дзесяцігоддзяў. Здача крыві і яе кампанентаў у імя выратавання жыцця іншых, часцей за ўсё незнаёмых людзей, - гэта ўвасабленне лепшых чалавечых якасцей і праяўленне сапраўднага гуманізму.
5 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
5 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА