Адказваючы на пытанне дэпутата Валерыя Барадзені аб выкананні агульных правіл усімі ўдзельнікамі ЕАЭС, першы віцэ-прэм`ер адзначыў, што, на думку расійскіх калег, Беларусь даволі актыўна прысутнічае на рынку Расіі, у той час як на беларускі рынак расійскія прадпрыемствы выйсці не могуць па тых ці іншых прычынах. "Праўда недзе пасярэдзіне. Зразумела, Расія, асабліва ў такіх няпростых умовах, прымяняе цэлы комплекс мер для падтрымкі ўласных вытворцаў, выкарыстоўваючы як тарыфныя метады, так і іншыя спосабы. Таму мы пастаянна дыскутуем з расійскімі калегамі. Простага рашэння не будзе, але мы павінны быць настойлівымі і адстойваць свае інтарэсы", - падкрэсліў Васіль Мацюшэўскі.
Што датычыцца абмежаванняў, то, паводле яго слоў, ёсць выключэнні, над якімі цяпер вядзецца работа. "Мы ініцыятыўна прапанавалі Расіі ў гэты няпросты год распрацаваць праграму сумесных дзеянняў і ўнеслі яе ў расійскі ўрад. Спадзяёмся, што гэта праграма будзе падпісана ў прысутнасці кіраўнікоў дзяржаў. Дакумент уключае цэлы комплекс пытанняў, у тым ліку па зняцці любых абмежаванняў ва ўзаемным гандлі", - адзначыў першы віцэ-прэм`ер.
20 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
20 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА