https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларускія вучоныя плануюць у 2015 годзе запусціць вытворчасць электрычных рухавікоў для беспілотнікаў класа міні


Аб гэтым паведаміў 10 лютага на выязной прэс-канферэнцыі "Інавацыйныя тэхналогіі: беспілотныя авіяцыйныя комплексы" начальнік навукова-вытворчага цэнтра "БАК і тэхналогіі" Фізіка-тэхнічнага інстытута Нацыянальнай акадэміі навук Юрый Яцына.
"Пры вытворчасці БАК класа міні мы выкарыстоўваем каля 75 працэнтаў беларускіх камплектуючых. Завозім толькі камеры, рухавікі, батарэі і камп`ютары. У першай палавіне 2015 года мы плануем распрацаваць уласныя электрычныя рухавікі, а да канца года - запусціць іх серыйную вытворчасць", - адзначыў Юрый Яцына.

Цяпер на беларускіх беспілотніках стаяць кітайскія рухавікі. "Да гэтага мы выкарыстоўвалі нямецкія і італьянскія ўзоры. І ўсё роўна ў нас ёсць пытанні наконт надзейнасці такіх рухавікоў, таму мы распрацуем свой узор, які будзе задавольваць нас па ўсіх параметрах", - падкрэсліў начальнік цэнтра.

У Беларусі лятаюць два беспілотнікі, створаныя ў НПЦ "БАК і тэхналогіі", яшчэ шэсць працуюць за мяжой. "У гэтым годзе статыстыка зменіцца, але не магу сказаць, што ў Беларусі стане больш нашых машын, чым за мяжой", - адзначыў Юрый Яцына. Паводле яго слоў, у НПЦ ідзе работа над экспартным кантрактам - спецыялісты збіраюць чатыры беспілотнікі класа міні.

НПЦ "БАК і тэхналогіі" створаны ў 2011 годзе па праграме інавацыйнага развіцця Беларусі, у 2012 годзе ўведзена ў строй першая чарга ўчастка, дзе вырабляюцца беспілотныя авіяцыйныя комплексы малой далёкасці. "У бягучым годзе будзе ўведзена другая чарга ўчастка па выпуску БАК радыусам дзеяння да 290 км. Вытворчыя магутнасці даюць магчымасць выпускаць серыйна больш за 10 адзінак беспілотных авіяцыйных комплексаў малой далёкасці, а з уводам другой чаргі мы зможам выпускаць і па 5-10 адзінак у год БАК вялікай далёкасці", - расказаў Юрый Яцына.

Навукова-вытворчы цэнтр "БАК і тэхналогіі" Фізіка-тэхнічнага інстытута НАН Беларусі - адзінае ў СНД прадпрыемства, якое мае сертыфікат на серыйны выпуск беспілотных авіякомплексаў уласнай вытворчасці. Спецыялісты цэнтра паспяхова забяспечваюць распрацоўку і серыйны выпуск некалькіх відаў прадукцыі, сярод якой беспілотныя авіяцыйныя комплексы класа міні з радыусам дзеяння 25 і 50 км, БАК экалагічнага маніторынгу на базе дырыжабля, "Буравеснік", а таксама фотасістэмы для беспілотнікаў і сістэмы аўтаматычнага кіравання.

10 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:10.02.2015
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:984
 
Ключевые слова:
Инновации Беспилотник
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме