https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Курсы валют на 23 чэрвеня


Курсы валют, устаноўленыя Нацыянальным банкам Беларусі, і каціроўкі наяўнага рынку на 23 чэрвеня 2014 года.

На 23 чэрвеня Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў наступныя афіцыйныя курсы замежных валют:

Долар ЗША — 10.180 беларускіх рублёў (абсалютны максімум)
Еўра — 13.860
Расійскі рубель — 296
Украінская грыўна — 858,71

Кошык валют — 3.469,51 (абсалютны максімум)

У параўнанні з пятніцай, 20 чэрвеня, афіцыйны курс долара вырас на 10 рублёў (0,10%), еўра — таксама на 10 (0,07%), расійскага рубля — знізіўся на 0,50 рубля (0,17%), грыўны — вырас на 7,31 рубля (0,86%). Курс кошыка валют вырас на 0,02 рубля (0,001%) у параўнанні з пятніцай і на 163,44 рубля (4,94%) у параўнанні з паказчыкам на канец 2013 года (3.306,07 рубля).

Каэфіцыент Нацбанка "еўра/долар" — 1,3615, "долар/расійскі рубель" — 34,392, "долар/грыўна" — 11,855.

У мінскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 23 чэрвеня долар купляюць па 10.100—10.170 і прадаюць па 10.190—10.300 рублёў. У параўнанні з пятніцай сярэдні курс куплі вырас на 3 рублі (да 10.156), продажу — на 4 (да 10.214).

Індыкатыўныя курсы на астатніх сегментах: 10.150—10.170 пры куплі, 10.200—10.220 пры продажы.

БелаПАН
Мінск, 23 чэрвеня 2014

 
Дата публикации:23.06.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:861
 
Ключевые слова:
Белорусский рубль Курс валют Финансы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме