https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


Свята "Карнавал руж" пройдзе 28 чэрвеня ў Цэнтральным батанічным садзе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі


Пра гэта паведаміла загадчыца сектара інфармацыйна-асветнай работы сада Алена Сакуранка.
"За вырошчваннем руж стаіць штодзённая карпатлівая праца. Але гэта праца ўзнагароджваецца нараджэннем цудоўных кветак, якія дораць людзям незабыўныя ўражанні, вясёлку колераў, станоўчыя эмоцыі", - сказала яна, дадаўшы, што "карнавал руж" - унікальнае свята хараства, прысвечанае цвіценню руж з калекцыі Цэнтральнага батанічнага сада. У яе (налічвае больш за 320 сартоў) уваходзяць ружы чайныя, чайнагібрыдныя, паліянтавыя, рэмантантныя, кітайскія, гібрыды.

У праграме святочнага дня экскурсіі па ружоўніку, майстар-класы па агратэхніцы і догляду руж вядучага спецыяліста батанічнага сада (канферэнц-зала экспазіцыйнай аранжарэі трапічных раслін). Таксама запланавана анімацыйнае шоу кветачных капелюшоў і жывых скульптур.

Адбудуцца майстар-класы і выстаўка-продаж сувеніраў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў тэхніках кропкавай кветачнай размалёўкі, батыку, валення лямца, прадэманструюць сваё майстэрства спецыялісты па стварэнні кветкавых упрыгажэнняў і аксэсуараў для адзення. Пройдзе выстаўка-кансультацыя, прысвечаная прымяненню кветкавых парфумерных (у тым ліку ружавага) алеяў у касметыцы, а таксама лячэбных крэпаў на расліннай сыравіне. Можна будзе таксама даведацца аб складанні індывідуальных духоў. Праграмай прадугледжана катанне на конях і поні, юных наведвальнікаў ЦБС таксама чакаюць забавы.

Для гасцей Батанічнага сада падрыхтаваны музычны сюрпрыз. "Запланавана выступленне лаўрэатаў міжнародных і нацыянальных конкурсаў, стыпендыятаў спецыяльнага фонду па падтрымцы таленавітай моладзі і шмат іншага", - сказала загадчыца.

"Арамат калекцыі руж батанічнага сада, папулярныя класічныя мелодыі, цудоўны ландшафт абавязкова створаць гасцям ЦБС святочны настрой, падораць мноства ўражанняў і станоўчых эмоцый", - упэўнена Алена Сакуранка.

25 чэрвеня 2014, Мінск
Марыя Дзмітрыева - БЕЛТА
 
Дата публикации:25.06.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1671
 
Ключевые слова:
Ботанический сад Мінск Карнавал роз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме