https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 





Найти
 
 


У Мінску затрыманыя два пастаўшчыкі псіхатропных і наркатычных рэчываў


Супрацоўнікі аддзела па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Першамайскага РУУС Мінска сумесна з байцамі спецпадраздзялення МУС Беларусі "Алмаз" затрымалі 33-гадовага мужчыну, які рэалізоўваў псіхатропныя рэчывы на тэрыторыі горада.
Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, затрыманы размяшчаў аб`яву ў інтэрнэце па продажы псіхатропаў, а затым на арандаванай машыне прывозіў тавар пакупніку. Падчас затрымання ў машыне падазронага было знойдзена 10 грамаў асабліва небяспечнага псіхатропнага рэчыва. У дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. Раней ён ужо прыцягваўся да адказнасці за аналагічнае злачынства.

Праз некалькі дзён крымінальная  справа па тым жа артыкуле КК была распачата ў дачыненні да яшчэ аднаго пастаўшчыка наркатычных рэчываў. Падчас правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў падазроны быў затрыманы па месцы жыхарства.

Пры аглядзе ў кватэры знойдзена больш як тры грамы метадону, два шпрыцы з гатовым наркотыкам для продажу і паляўнічы нож, які захоўваўся пад падушкай.

Зараз абодва затрыманыя знаходзяцца ў ІЧУ. Па гэтых фактах праводзіцца праверка.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 25 красавіка 2014
 
Дата публикации:25.04.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:967
 
Ключевые слова:
Наркотрафик Криминал Мінск
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме