https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Мінску адкрылася перасоўная выстава, прымеркаваная да 105-годдзя камсамола


Тэматычная перасоўная выстава «Гэта юнацтва маё і тваё — камсамол», прымеркаваная да 105-годдзя УЛКСМ, адкрылася ў Маскоўскім раёне Мінска.
Экспазіцыя стала сумесным праектам Маскоўскага раённага камітэта БРСМ Мінска і Прэзідэнцкай бібліятэкі Беларусі. На ёй прадстаўлены выданні з фонду Прэзідэнцкай бібліятэкі, прысвечаныя станаўленню і развіццю камсамола, пачынаючы з I Усерасійскага з’езда саюзаў рабочай і сялянскай моладзі.

Наведвальнікі змогуць даведацца, як зараджаліся першыя ячэйкі на тэрыторыі Савецкай Беларусі, аб гераічнай барацьбе камсамольцаў супраць нямецка-фашысцкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама аб гісторыі студатрадаўскага руху. Асобны раздзел прысвечаны рабоце Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі на сучасным этапе. Завяршае выставу раздзел «Камсамол і камсамольцы ў творах мастацкай літаратуры, жывапісу і скульптуры».

Першымі з экспазіцыяй азнаёміліся вучні і педагогі сярэдняй школы № 26. Плануецца, што выстава пабывае ў шасці ўстановах адукацыі Маскоўскага раёна (яе змогуць паглядзець каля тысячы чалавек). Фінальнай кропкай стане Палац Рэспублікі, дзе пройдзе ўрачысты сход, прысвечаны 105-годдзю УЛКСМ.

Сяргей Расолька
Звязда, 17 кастрычніка 2023
 
Дата публикации:17.10.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:60
 
Ключевые слова:
ВЛКСМ Выставка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме