https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Сьвіслачы ўшанавалі памяць паўстанцаў Каліноўскага


Сёлета ў Сьвіслач сабралася значна меней людзей у адрозьненьне ад папярэдніх гадоў.
Традыцыйнае ўшаваньне памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага сёлета было адметнае тым, што разам з паўстанцамі ўдзельнікі ўшаноўвалі памяць актывіста са Сьвіслачы Віктара Дзясяціка, якога сёньня хавалі, недалёка ад магілы Віктара Каліноўскага. 

Традыцыйна напачатку ўсклалі кветкі да магілы Віктара Каліноўскага. Пасьля ў царкве пачалося адпяваньне Віктара Дзясяціка, лідэра Сьвіслацкай арганізацыі БСДГ, які раптоўна памёр на 56 годзе ад інсульту. Усе, хто прыехаў сёньня ў Сьвіслач ушанаваць памяць паўстанцаў, далучыліся, каб правесьці ў апошні шлях свайго аднадумца і чалавека, які кожны год разам зь іншымі сьвіслацкімі актывістамі рыхтаваў традыцыйны фэст памяці. 

Затым ізноў традыцыйна ўсклалі кветкі да помніка Кастуся Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту ў цэнтры Сьвіслачы. Тут разьвярнулі бел-чырвона-белыя сьцягі, прамаўлялі няшмат, запалілі зьнічы і памаўчалі... 

У Якушоўцы запалілі зьнічы, усклалі кветкі, таксама прамаўлялі ня шмат, болей маўчалі і зрабілі традыцыйны здымак на памяць. Зь вядомых палітыкаў у Сьвіслач прыехаў Рыгор Кастусёў. Ён таксама прамаўляў няшмат, толькі зазначыў, што «барацьба за свабоду Беларусі, якую распачалі паўстанцы Каліноўскага дагэтуль не спынілася, яна працягваецца і галоўнае — атрымаць у ёй перамогу». 

Гарадзенскі праваабаронца Ўладзімер Хільмановіч, які штогод прыяжджае ў Сьвіслач, каб ушанаваць памяць паўстанцаў, зазначыў Свабодзе, што такім чынам ўрачыстасьці ў Сьвіслачы адбыліся ўпершыню:

Хільмановіч: «Сёньняшняе адзначэньне памяці паўстанцаў выдалася асаблівым. Такі сьветлы дзень, сонечна, але разам з тым гэта і самы смутны дзень за ўсю гісторыю, паколькі аднаго з арганізатараў гэтага фэсту мы сёньня правялі разам зь сябрамі, блізкімі, жыхарамі Сьвіслачы ў апошні шлях. А сьвята, пасьля яго пахаваньня праходзіць годна: былі запаленыя зьнічы, ускладзеныя кветкі, сказаныя цёплыя добрыя словы пра сыноў Беларусі, якія змагаліся за яе волю... І гэтае ўшанаваньне будзе працягвацца з году ў год пакуль сюды будуць прыяжджаць людзі з розных куткоў Беларусі». 

Увесь час ад могілак у Сьвіслачы да сканчэньня мэрапрыемства ў Якушоўцы прысутнічалі людзі ў цывільным і міліцэйскі апэратар усё фільмаваў на камэру.

Міхал Карневіч
Радыё Свабода, 26 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:26.10.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1379
 
Ключевые слова:
Свіслач Кастусь Каліноўскі Рамуальд Траўгут
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме