https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бізнесмены больш як з 20 краін прымуць удзел у інвестфоруме «Магілёўская вобласць — шлях да поспеху»


Аб гэтым паведаміў начальнік упраўлення інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці камітэта эканомікі Магілёўскага аблвыканкама Яўген Якімаў.
Бізнесмены больш як з 20 краін прымуць удзел у VII Міжнародным інвестыцыйным форуме «Магілёўская вобласць — шлях да поспеху», які пройдзе ў Магілёве 5-7 лістапада. 

З 500 разасланых запрашэнняў ужо сто прадстаўнікоў бізнес-колаў і дэлегацый пацвердзілі свой удзел. У іх ліку інвестары з Расіі, Украіны, Кітая, Германіі, Польшчы, Ірландыі, Сербіі, Фінляндыі, Латвіі. «Пры падрыхтоўцы інвестфоруму праведзена вялікая папярэдняя работа, і мы плануем падпісаць інвестдагаворы на $150 млн па рэалізацыі буйных праектаў у энергетыцы, будаўніцтве, сельскагаспадарчай вытворчасці, ЖКГ. Прыкладна на такую ж суму плануецца падпісаць і пратаколаў аб намерах па рэалізацыі інвестпраектаў», — сказаў Яўген Якімаў.

Мерапрыемства праводзіцца раз у два гады і збірае прадстаўнікоў вядомых сусветных банкаў, еўрапейскіх бізнес-арганізацый, рэгіянальных і рэспубліканскіх органаў улады, гандлёва-прамысловых палат замежных дзяржаў, органаў кіравання. Галоўнай, а таксама самай наведвальнай і папулярнай падзеяй форуму стане выстаўка-прэзентацыя інвестыцыйных і інавацыйных праектаў рэгіёна, на якой будуць прадстаўлены лепшыя прапановы па прыярытэтных напрамках развіцця вобласці.

«Ужо сёння можна адзначыць высокі ўзровень праяўленай зацікаўленасці да гэтага мерапрыемства з боку прадпрымальнікаў як Еўрасаюза, так і краін СНД, інстытутаў вышэйшай улады і міжнароднай бізнес-эліты менавіта з прычыны яго значнага эканамічнага складніка», — адзначыў Яўген Якімаў.

Звязда, 16 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:16.10.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1285
 
Ключевые слова:
Магілёў Инвестиции Форум
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме