https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


"Хайнекен" выконвае даручэнне ўрада Беларусі аб развіцці вытворчасці імпартазамяшчальных гатункаў піва


Кампанія "Хайнекен" працягвае ўкладваць інвестыцыі ў беларускую піваварную галіну, паведамляе прэс-служба ўрада.
У пачатку кастрычніка на рахунак замежнага закрытага акцыянернага таварыства "Піваварні Хайнекен" пералічана 27 млн. 600 тыс. еўра ў лік павелічэння памеру статутнага фонду.

Паводле інфармацыі прэс-службы ўрада, "у межах рэалізацыі даручэння ўрада аб развіцці ў краіне вытворчасці імпартазамяшчальных гатункаў піва ЗЗАТ "Піваварні Хайнекен" у кастрычніку 2014 года ў Беларусі пачата лакальная вытворчасць піва гатунку "Паляванне". Падпісаны дагавор і да другой паловы кастрычніка на магутнасцях ААТ "Крыніца" будзе пачата вытворчасць піва, якое раней разлівалася ў Расійскай Федэрацыі ў бляшанцы, гатункаў "Баброў", "Рэчыцкае", "Златы базант" і "Паляванне". У найбліжэйшы час кампаніяй плануецца асвоіць у Беларусі вытворчасць піва гатунку Amstel.

Дзейнасць піваварнай кампаніі Heineken крытыкавалася з боку ўладаў Беларусі. У прыватнасці, віцэ-прэм`ер Міхаіл Русы 13 лютага 2014 года даручыў кіраўніцтву Магілёўскай вобласці разабрацца з прычынамі стратнай працы Heinеken у Беларусі. У віцэ-прэм`ера "выклікала неўразуменне інфармацыя аб тым, што такая буйная і вядомая піваварная кампанія ўжо на працягу шэрагу гадоў працуе стратна на тэрыторыі Беларусі".

"Згодна з эканамічнымі законамі такія прадпрыемствы павінны закрывацца або прадаваць свае актывы больш паспяховым кампаніям. Калі гэтага не адбываецца, значыць, у Heinеken ёсць нейкая іншая крыніца даходу", — адзначаў Русы.

Дзейнасць Heineken у Беларусі таксама стала адной з тэм нарады па пытаннях развіцця піваварнай галіны, якую правёў 10 красавіка Аляксандр Лукашэнка.

Як заяўляў старшыня Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Якабсон, акрамя таго, што кампанія шмат імпартуе, яна церпіць страты, якія звязаны з не пагашанай гадамі запазычанасцю па крэдытах і пазыках, пры гэтым штогод на расходы беларускага прадпрыемства спісваюцца мільярдныя курсавыя розніцы ад пераацэнкі валютнай запазычанасці. Указвалася таксама, што кампанія не да канца выканала і абавязацельствы перад органамі мясцовай улады. "Задача адна: прымусіць праз эканамічныя рычагі гэтую замежную кампанію працаваць у Беларусі ў інтарэсах эканомікі дзяржавы, галіны і спажыўцоў", — заяўляў Якабсон.

У самой кампаніі тлумачылі, што страты звязаны з шэрагам прычын. "Згодна з мясцовай статыстыкам мы церпім страты. Гэтаму ёсць дзве прычыны. Галоўным чынам, гэта тычыцца валютных курсавых розніц, якія акумуляваліся ў перыяд гіперінфляцыі ў 2011 годзе. Другая прычына — велізарнае павелічэнне акцызаў", — сказаў кіруючы дырэктар кампаніі Heineken у Беларусі Васілен Цанаў на прэс-канферэнцыі 18 сакавіка. Ён таксама адзначыў, што яшчэ адной прычынай з`яўляецца высокі кошт крэдытаў, які назіраецца ў Беларусі.

Кампанія Heineken у Беларусі працуе з 2007 года. Піваварня знаходзіцца ў Бабруйску. Вырабляе ліцэнзійныя і мясцовыя брэнды "Баброў", "Рэчыцкае", Zlaty Bazant, Gosser, "Доктар Дызель", квас "Хатнi". Уваходзіць у тройку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў Магілёўскай вобласці.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
10 кастрычніка 2014
 
Дата публикации:10.10.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1136
 
Ключевые слова:
Heineken Инвестиции Белорусское пиво Импортозамещение
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме