https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларусь з 1-га жніўня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты


Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 734 ад 28 ліпеня, апублікаванай 30-га ліпеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Беларусь з 1 жніўня павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза.

Экспартная пошліна на сырую нафту павышаецца з $385,2 да $388,4 за 1 т. Пошліна на прамагонны бензін і таварныя бензіны павялічыцца з $346,6 да $349,5 за 1 т, на лёгкія, сярэднія дыстыляты — з $254,2 да $256,3 за 1 т. Такая ж пошліна ўстаноўлена на бензол, талуол, ксілолы, мазут, змазачныя маслы, адпрацаваныя нафтапрадукты, вазелін і парафін, нафтавы кокс (акрамя кальцыніраванага) і бітум.

Пошліна на дызельнае паліва павышаецца з $250,3 да $252,4 за 1 т, на звадкаваныя вуглевадародныя газы — з $89,6 да $147,4 за 1 т.

Звязда, 30 ліпеня 2014
 
Дата публикации:30.07.2014
Тематика:ЕАЭС, Беларусь
Просмотров:1063
 
Ключевые слова:
Нефтепродукты Экспортные пошлины Мыта
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме