https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Два буйныя свінагадоўчыя комплексы на 100 тыс. галоў плануецца пабудаваць у Мінскай вобласці


Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення жывёлагадоўлі камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Мінаблвыканкама Аляксей Лагуновіч.
"Цяпер прапрацоўваецца пытанне аб будаўніцтве гэтых свінакомплексаў. Абмяркоўваецца таксама магчымасць прыцягнення інвестыцый і будаўніцтва свінакомплексаў у Стаўбцоўскім, Вілейскім і Крупскім раёнах", - расказаў Аляксей Лагуновіч.

Акрамя таго, да канца 2014 года павінны пачаць працаваць свінакомплексы Барысаўскага мясакамбіната ў Барысаўскім раёне і ААТ "Бальшавік-Агра" ў Салігорскім раёне. Для павелічэння аб`ёмаў вытворчасці свініны ўведзены ў строй комплекс на 100 тыс. галоў адкорму ў год СТАА "Данпрад" у Валожынскім раёне, комплексы УП "Агракамбінат "Ждановічы" ў Мінскім раёне і ААТ "Забалоцкі" ў Любанскім раёне на 24 тыс. галоў кожны.

Паводле слоў Аляксея Лагуновіча, павялічыць пагалоўе свіней таксама дасць магчымасць прыняцце мер па біялагічнай абароне на комплексах, якія цяпер пустуюць. Акрамя таго, пагалоўе свіней будзе расці за кошт павелічэння колькасці матачнага пагалоўя.

У сувязі з пагрозай афрыканскай чумы свіней у Мінскай вобласці давялося закрыць большасць свінатаварных ферм. "Каб не дапусціць распаўсюджванне хваробы, 130 ферм былі ліквідаваны, такім чынам засталося 50 дзеючых ферм", - адзначыў спецыяліст.

Пагалоўе свіней у вобласці цяпер складае 653 тыс. галоў. "Да ліквідацыі пагалоўя ў сельскагаспадарчых арганізацыях, на свінатаварных фермах, якія не забяспечылі біялагічную абарону для недапушчэння распаўсюджвання АЧС, было 784 тыс. галоў. Цяпер вядзецца актыўная работа па аднаўленні аб`ёмаў вытворчасці свініны ў рэгіёне, усе даручэнні па гэтым пытанні будуць выкананы", - сказаў Аляксей Лагуновіч.

24 верасня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:24.09.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1326
 
Ключевые слова:
Строительство Свиноводство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме