https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Легендарная «Паўлінка» адкрые новы сезон у Купалаўскім тэатры


Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы адкрые 104-ы сезон 29 жніўня спектаклем «Паўлінка», паведамляе ўстанова.
Мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Вольга Няфёдава адзначыла, што ў бягучым годзе ў тэатра вялікія планы. «Цяпер ідуць рэпетыцыі над сумесным праектам з Міністэрствам культуры — спектаклем для камернай сцэны пад назвай „Двор майго дзяцінства“ па інсцэніроўцы рэжысёра Данііла Філіповіча. Гэта ода Мінску, расказаная хлопчыкам, своеасаблівы рэверанс нашай сталіцы. Я спадзяюся, што гэта будзе вельмі цёплы і ўтульны спектакль, які кране гледачоў. Таксама мы павінны пачаць рэпетыцыі спектакля „А досвіткі тут ціхія“ расійскага рэжысёра Дзмітрыя Акімава. Прэм’ера дзвюх пастановак плануецца ў снежні», — расказала Вольга Няфёдава.

Яна дадала, што ў верасні ў Беларусь прыязджае адзін з найстарэйшых тэатраў Расіі — Казанскі акадэмічны рускі Вялікі драматычны тэатр імя В.І.Качалава, які адкрые тут свой 233-і сезон. «Перагаворы вяліся на працягу года. Артысты з Казані пакажуць свой цудоўны класічны рэпертуар, у які ўваходзяць «Рэвізор», «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігара», «Пікавая дама» і іншыя пастаноўкі. А ў канцы кастрычніка мы паляцім у Казань і прадставім на расійскай сцэне наш нацыянальны гонар «Паўлінку», — сказала Вольга Няфёдава.

Звязда, 28 жніўня 2023
 
Дата публикации:28.08.2023
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:149
 
Ключевые слова:
Купаловский театр
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме