https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У першым паўгоддзі ў Мінску пабудавана жылля амаль 59% ад гадавога задання


Як паведамілі ў галоўным статыстычным упраўленні Мінска, уведзена ў эксплуатацыю 586,1 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы жылля, што складае 58,6% да прадугледжанага задання на год і 110,1% да ўзроўню I паўгоддзя 2013 года.
У Мінску ў першым паўгоддзі 2014 года арганізацыямі ўсіх форм уласнасці пабудавана 8.479 кватэр (у I паўгоддзі мінулага — 7.671).

Для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, уведзена ў эксплуатацыю 231 тыс. квадратных метраў агульнай плошчы, ці 39,4% ад агульнага аб`ёму ўведзенага жылля.

З агульнага аб`ёму ўведзенага жылля для грамадзян, якія стаяць на ўліку маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, з выкарыстаннем дзяржаўнай падтрымкі пабудавана 160,5 тыс. квадратных метраў.

У I паўгоддзі 2014 года на будаўніцтва жылля выкарыстана 5 трлн. 395,7 млрд. рублёў інвестыцый у асноўны капітал, што складае 23% да агульнага аб`ёму інвестыцый і 116% да ўзроўню I паўгоддзя 2013 года.

Пераважнымі крыніцамі фінансавання жыллёвага будаўніцтва з`яўляюцца ўласныя сродкі насельніцтва (52,4% гэтых інвестыцый) і крэдыты (пазыкі) банкаў (14,3%).

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 21 ліпеня 2014
 
Дата публикации:21.07.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:730
 
Ключевые слова:
Жильё в Беларуси Строительство
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме