https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Будаўніцтва Беларускай АЭС перайшло ў надземную стадыю


Узвядзенне атамнай электрастанцыі перайшло ў надземную стадыю будаўніцтва, паведамілі ў прэс-службе РУП "Беларуская атамная электрастанцыя".
На энергаблоку нумар 1 БелАЭС зманціраваны 1-ы блок унутранай ахоўнай абалонкі. "Гэта падзея па значнасці параўнальна з заліваннем "першага бетону". Мантаж унутранай ахоўнай абалонкі - адзін з вузлавых момантаў будаўніцтва. Тым самым мы выйшлі на мантаж надземнай часткі станцыі", - растлумачыў генеральны дырэктар РУП "Беларуская АЭС" Міхаіл Філімонаў.

Паводле яго слоў, унутраная ахоўная абалонка (УАА) будуецца метадам узбуйняльнага мантажу, які дасць магчымасць узвесці рэактарнае аддзяленне якасна і ў тэрмін.

"Узбуйняльны мантаж - вельмі эфектыўны метад, які ўпершыню быў прыменены на будаўніцтве Запарожскай АЭС, а затым выкарыстоўваўся пры ўзвядзенні станцый на тэрыторыі ўсяго былога Савецкага Саюза. На жаль, потым пра яго незаслужана забылі. Аднак трэст РАССЭМ змог захаваць тэхналогію і прымяніць на практыцы метад узбуйняльнага мантажу УАА на будаўніцтве Новаваронежской АЭС. Дарэчы, кіруе кампаніяй ураджэнец Беларусі Уладзімір Масальскі", - паведаміў гендырэктар РУП "БелАЭС".

Як падкрэсліў Міхаіл Філімонаў, мантаж першага блока УАА выкананы дакладна па графіку.

Беларуская АЭС будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2400 (2х1200) МВт. Для яе будаўніцтва выбраны праект "АЭС-2006", які цалкам адпавядае міжнародным нормам і рэкамендацыям МАГАТЭ. Генеральным праекціроўшчыкам і генеральным падрадчыкам з`яўляецца аб`яднаная расійская кампанія ААТ "НІАЭП" - ЗАТ "АБЭ".

2 верасня 2014, Мінск
Юлія Дылянок - БЕЛТА
 
Дата публикации:02.09.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:972
 
Ключевые слова:
Строительство Энергетика Белорусская АЭС
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме