https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка канстатуе стратнасць ільняной галіны і нездавальняюча ацэньвае вынікі работы па яе развіцці


Аб гэтым ён заявіў 19 верасня на нарадзе па пытаннях развіцця льняной галіны, якая праходзіць на Аршанскім ільнокамбінаце.
Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што ў сакавіку 2010 года ў Оршы праводзілася ўжо аналагічная нарада. "Тады былі раскрыты праблемы ў гэтай сферы і, як нам тады здавалася, знойдзены механізмы іх вырашэння. Іншымі словамі, вызначыліся, што і як трэба рабіць, каб вывесці з крызісу льняную прамысловасць", - сказаў кіраўнік дзяржавы. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ўрад узяў на сябе абавязацельства па выкананні намечанага, дзяржслужачыя атрымалі канкрэтныя даручэнні. Потым быў прыняты комплексны бізнес-план развіцця льнаводчай галіны Беларусі на 2013-2015 гады.

"Настаў час падвесці некаторыя вынікі гэтай работы. Як мне дакладваюць, яны пакуль нездавальняючыя. Асноўная маса праблем, аб якіх гаварылася на папярэдняй нарадзе, існуе і да гэтага часу", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка прывёў канкрэтныя факты. "Былі прыняты рашэнні аб тым, колькі мець ільнозаводаў. Вызначыліся з тэхналогіяй вырошчвання, аптымальнымі тэрмінамі сяўбы і ўборкі лёну, рассцілання і падняцця трасты. Расставілі прыярытэты па тэхнічным перааснашчэнні льнасеяльных гаспадарак і льнозаводаў. Выпрацавалі падыходы да мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната як важнейшага звяна ўсяго вытворчага і маркетынгавага цыкла - ад нарыхтоўкі сыравіны да рэалізацыі гатовых ільняных вырабаў. Што маем па факце?" - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Як ні хацелася б прыхарашыць сітуацыю ўраду і мясцовай уладзе, дзяржаўных кантралёраў не ашукаеш. Мне дакладваюць, што, як і раней, фактычна ва ўсіх абласцях мелі месца факты сяўбы лёну з парушэннем аптымальных тэрмінаў, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Мяне гэта нават не тое, што здзіўляе, а прыводзіць у роспач: няўжо на 50 га, максімум 100, у нас рэдка 150 га лёну вырошчваюць у гаспадарцы, нельга ў аптымальныя тэрміны пасеяць?!"

Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што не выконваецца тэхналагічны рэгламент вырошчвання гэтай культуры, што прыводзіць да недабору таварнай прадукцыі і пагаршэння яе якасці. "Больш таго, для пасеваў адводзіліся землі, якія непрыдатныя па аграхімічных паказчыках", - абурыўся кіраўнік дзяржавы.

Паводле інфармацыі кантралюючых органаў, па-ранейшаму востра стаяць пытанні зношанасці парку машын для вырошчвання лёну, недахопу кваліфікаваных механізатарскіх кадраў. "Гэта, вядома, кантралёраў казка, - лічыць Прэзідэнт. - Смешна! 50 га - гэта адзін механізатар. Узаралі глебу пад зябліва, вясной адзін механізатар падрыхтаваў і пасеяў, а побач павінен стаяць галоўны тэхнолаг, аграном".

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што мадэрнізацыя льнозаводаў зацягнулася, планы не выконваюцца. Акрамя таго, мелі месца факты, калі закупленае дарагое абсталяванне прастойвала на вуліцы, даводзілася ўмешвацца кіраўніку дзяржавы.

"Тэрміны комплекснай мадэрнізацыі Аршанскага льнокамбіната сарваны. Аб`екты, перааснашчэнне якіх планавалася на першым этапе, перанеслі на другі. Але і другі этап мадэрнізацыі ўжо значна адстае ад графіка", - адзначыў Прэзідэнт.

"Заканамерны вынік - галіна застаецца стратнай, - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. - Прайграе ў канкурэнтаздольнасці на кожным этапе перапрацоўкі лёну. Аб`ёмныя і якасныя паказчыкі рэалізуемай ільнопрадукцыі не адпавядаюць патрабаванням часу і магчымасцям нашых прадпрыемстваў".

Звяртаючыся да ўдзельнікаў нарады, прэзідэнт адзначыў, што трэба будзе, крытычна зірнуўшы на вынікі, вызначыць найбольш вузкія месцы і выпрацаваць меры па іх пераадоленні, прычым на ўсіх стадыях - ад вытворчасці льнасемені да выпуску сучасных швейных вырабаў, запатрабаваных на ўнутраным і знешніх рынках.

19 верасня 2014, Орша
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
 
Дата публикации:19.09.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:853
 
Ключевые слова:
Ворша Лёгкая промышленность
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме