https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Салігорская арганізацыя ТБМ падтрымала зварот у Канстытуцыйны суд пра абарону беларускай мовы


Старшыня Салігорскай гарадской арганізацыі "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" Мікалай Шаравар накіраваў у Канстытуцыйны суд Беларусі зварот пра абарону беларускай мовы ад дыскрымінацыі.
"Адпаведная ініцыятыва была вылучаная яшчэ ў чэрвені вядомым юрыстам і праваабаронцам Гары Паганяйлам і падтрыманая асамблеяй НДА. Некаторыя жыхары нашага горада таксама ўжо дасылалі ў Канстытуцыйны суд такія звароты, — сказаў Шаравар. — Зараз далучыцца да гэтай ініцыятывы вырашыла і наша гарадская арганізацыя. Пад нашым зваротам падпісаліся пятнаццаць чалавек. Ліст з подпісамі ўжо накіраваны ў Канстытуцыйны суд".

Нагадаем, у красавіку гэтага года набыў моц новы закон "Аб канстытуцыйным судаводстве", які дазваляе грамадзянам наўпрост звяртацца ў галоўны суд краіны ў выпадку выяўлення ў заканадаўстве прагалаў, калізій і прававой нявызначанасці. Зараз, як зазначаюць праваабаронцы, паспрабаваць абараніць беларускую мову ад дыскрымінацыі можа кожны ахвотны. У сетцы размешчаныя адпаведныя метадычныя рэкамендацыі і ўзор звароту, які можна адрэдагаваць, дадаць у яго ўласныя прыклады моўнай дыскрымінацыі і самастойна адправіць у Канстытуцыйны суд.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 20 ліпеня 2014
 
Дата публикации:20.07.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1303
 
Ключевые слова:
Беларуская мова Салігорск Конституционный суд
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме