https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі на новае месца жыхарства і работы ў студзені-чэрвені перасяліліся 142 сям’і беспрацоўных


Сярэдні ўзрост працаздольных перасяленцаў — 34 гады.
Служба занятасці Беларусі ў студзені-чэрвені бягучага года аказала садзейнічанне ў перасяленні на новае месца жыхарства і работы 142 сем’ям беспрацоўных. Больш за іншых зацікаўлены ў пераездзе сем’і з непаўналетнімі дзецьмі. Так, у гэтым годзе ў складзе пераселеных сем’яў налічвалася 309 чалавек, з іх у працаздольным узросце — 193, дзяцей да 18 гадоў — 115.

Паводле слоў спецыялістаў, перасяленне ажыццяўляецца пераважна ў сельскую мясцовасць. У бягучым годзе з гарадоў у вёскі пераехалі 54 сям’і, у тым ліку з вялікіх гарадоў — 18. Большасць сем’яў змянілі прапіску ў межах адной вобласці (у студзені-чэрвені — 116), астатнія 26 сем’яў пераехалі ў іншы рэгіён рэспублікі.

Дзяржаўнай праграмай садзейнічання занятасці насельніцтва Рэспублікі Беларусь на 2014 год прадугледжваецца перасяліць 206 сям’яў беспрацоўных (з іх згоды) з выплатай грашовай падтрымкі і кампенсаваннем расходаў на пераезд. Гэта даволі эфектыўная мера забеспячэння кадрамі працанедастатковых раёнаў. Як адзначылі ў міністэрстве, пераразмеркаванне працоўных рэсурсаў па рэгіёнах з улікам рэальных патрэбнасцей у рабочай сіле, павышэнне тэрытарыяльнай мабільнасці сельскага насельніцтва — вельмі важныя аспекты рэгулявання сітуацыі на рынку працы.

Калі чалавек жадае ўдзельнічаць у праграме перасялення, яму неабходна звярнуцца ў службу занятасцi па месцы пастаяннага жыхарства. Тут можна атрымаць усю інфармацыю аб вакансіях і прадастаўляемым жыллі. Перасяленню падлягаюць (з іх згоды) беспрацоўныя мужчыны ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў і беспрацоўныя жанчыны ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў і іх сем’і. Беспрацоўнаму, які заключыў дагавор аб перасяленні на новае месца жыхарства і работы, ажыццяўляецца выплата грашовых сродкаў у памеры сяміразовай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму (БПМ з 1 мая па 31 ліпеня 2014 года ўстаноўлены ў памеры Br1 млн 212 тыс. 470). Пры перасяленні беспрацоўнага, у складзе сям’і якога некалькі беспрацоўных, 7 БПМ выплачваецца кожнаму з іх пры ўмове заключэння з імі дагавора і прадастаўленні гарантаванага рабочага месца. Дадаткова ажыццяўляецца выплата грашовых сродкаў беспрацоўным у памеры 2 БПМ пры перасяленні з гарадоў на новае месца жыхарства і работы ў малыя, сярэднія гарадскія паселішчы, у сельскую мясцовасць, а таксама ў гарады-спадарожнікі.

Звязда, 17 ліпеня 2014
 
Дата публикации:17.07.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1063
 
Ключевые слова:
Рынок труда Миграция Безработица Трудоустройство Соцзащита
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме