https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Бізнес-супольнасць стварыла рабочую групу для вырашэння праблемных пытанняў па ўвозімых таварах легпрама


Аб гэтым паведаміў старшыня мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў Уладзімір Карагін.

Прадстаўнікі бізнес-супольнасці стварылі рабочую групу для вырашэння праблемных пытанняў, звязаных з уступленнем у сілу з 1 ліпеня гэтага года патрабаванняў аб неабходнасці мець дакументы на тавары лёгкай прамысловасці, увозімыя на тэрыторыю Беларусі.

"Перад прыняццем рашэнняў прадпрымальнікі самі павінны ў дэталях вывучыць умовы, у якіх ім трэба будзе працаваць, - сказаў Уладзімір Карагін. - Менавіта для гэтага створана рабочая група, у якую ўвайшлі прадстаўнікі бізнес-асацыяцый, мінскіх рынкаў і гандлёвых цэнтраў, прадпрымальнікі з рэгіёнаў".

Пастаянна дзеючая рабочая група дасць магчымасць прааналізаваць, якім чынам прадпрымальнікі змогуць арганізаваць сваю работу ў новых умовах. "У тым ліку будуць праводзіцца маніторынгі сітуацыі, што складваецца на рынках і ў гандлёвых цэнтрах. Прадпрымальнікі атрымаюць магчымасць збірацца на адзінай пляцоўцы для абмеркавання праблемных пытанняў, абмену вопытам, выпрацоўкі сумесных рашэнняў", - сказаў Уладзімір Карагін. Фармат работы групы таксама прадугледжвае ўзаемадзеянне прадпрымальнікаў з чыноўнікамі.

Плануецца, што пасяджэнні рабочай групы будуць праводзіцца рэгулярна.

Пры гэтым прадаўжае функцыянаваць рабочая група пад кіраўніцтвам намесніка прэм`ер-міністра Пятра Пракаповіча, якая займаецца вырашэннем пытанняў ІП, якія гандлююць таварамі легпрама.

У Беларусі з 1 ліпеня 2014 года індывідуальныя прадпрымальнікі - плацельшчыкі адзінага падатку абавязаны мець на ўвозімыя ў краіну тавары суправаджальныя дакументы і дакументы аб іх адпаведнасці тэхнічнаму рэгламенту Мытнага саюза (ТР МС 017/2011). Пры гэтым ІП дазваецца рэалізаваць да 1 сакавіка 2015 года астаткі тавараў, увезеных да 1 ліпеня 2014 года без суправаджальных дакументаў, але зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку ў падатковых органах.

15 ліпеня 2014, Мінск
Марыя Дзмітрыева - БЕЛТА

 
Дата публикации:15.07.2014
Тематика:ЕАЭС, Беларусь
Просмотров:1208
 
Ключевые слова:
Легпром Сертификация Мытны саюз
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме