https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Віцебск адзначае дзень горада


Гісторыя Віцебска налічвае не адно стагоддзе, а дакладней 1040 гадоў. Паводле падання, у 974 годзе княгіня Вольга на высокім беразе Заходняй Дзвіны заснавала крэпасць, якая і дала пачатак жыцця горада.
27 чэрвеня адкрываюць помнік яшчэ адной значнай гістарычнай персоне горада на Дзвіне — Вялікаму князю Літоўскаму Альгерду, віцебскаму кіраўніку сярэдзіны 14 стагоддзя.

Менавіта Альгерд ператварыў драўляны Віцебск у адну з самых непрыступных у Еўропе каменных крэпасцяў. Даўжыня фартыфікацыйных умацаванняў складала 2 кіламетры.

Яшчэ адзін падарунак жыхарам Віцебска зробяць працаўнікі транспартнай службы. У святочныя дні па гарадскіх вуліцах будуць курсіраваць экскурсійныя тралейбус і трамвай. Апошні, дарэчы, сапраўдны музейны экспанат, які ставяць на рэйкі вельмі рэдка. Пракаціцца на экскурсійным транспарце і праслухаць аповяд аб шматвяковай гісторыі Віцебска можна будзе абсалютна бясплатна, паведамляе сайт Белтэлерадыёкампаніі.

Звязда, 27 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:27.06.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1204
 
Ключевые слова:
Віцебск День города Альгерд
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме