https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Кіраўнік ТБМ: Можна ганарыцца тым, што арганізацыя існуе і дагэтуль працуе


Грамадскае аб`яднанне "Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны" (ТБМ) 27 чэрвеня святкуе 25-годдзя з дня заснавання.
Напярэдадні члены ТБМ адзначылі гадавіну святочным канцэртам у сталічнай галерэі "Ў", у якім удзельнічалі музыканты Зміцер Бартосік, Таццяна Беланогая, Эдуард Акулін і Алесь Камоцкі, а таксама гурт "Рэха". У якасці вядучага выступіў музыкант, аўтар і выканаўца песень Пётр Клюеў.

Старшыня ТБМ, гісторык і археолаг Алег Трусаў адзначыў, што сярод гасцей — актывісты ТБМ з усіх куткоў Беларусі і замежжа.

"Можна ганарыцца тым, што арганізацыя існуе і дагэтуль працуе, таму што ва ўмовах, у якіх нам прыйшлося знаходзіцца, многія арганізацыі проста загінулі, — сказаў ён. — Сёння ў нас каля 6 тысяч членаў, мы заснавалі дзве газеты, два часопісы, мноства кніг і выданняў, маем добры інтэрнэт-партал".

На думку кіраўніка ТБМ, вялікі мінус для развіцця беларускай мовы — гэта сённяшняя ўлада, якая, "мякка кажучы, не садзейнічае яе развіццю".

"Як прыклад, Міністэрства адукацыі за апошнія 10 гадоў не адкрыла ніводнай беларускамоўнай школы, а закрыла некалькі соцень, — сказаў ён. — Таму ўладзе няма чым ганарыцца. Што да мовы ў цэлым, нягледзячы на ўсе нюансы, яна засталася, умацавалася і пашыраецца, асабліва ў інтэрнэце, у недзяржаўных выданнях. Таму мова не памерла, яна тысячу гадоў жыла і яшчэ пражыве тысячу".

БелаПАН, 27 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:27.06.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1643
 
Ключевые слова:
Беларуская мова ТБМ
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме