https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Выстаўку "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі", якая праходзіць у Нацыянальным мастацкім музеі з 27 сакавіка, ўбачылі каля 24 тыс. наведвальнікаў


Аб гэтым на ўрачыстым закрыцці экспазіцыі паведаміў генеральны дырэктар музея Уладзімір Пракапцоў.
Паводле даных на 7 ліпеня, білеты на выстаўку купілі 13 960 гасцей. Яшчэ 10 тыс. азнаёміліся з ёю ў час акцыі "Ноч музеяў". З першага дня работы ў музеі праведзена 320 экскурсій, а ў кнізе водгукаў пакінута 703 запісы. Да выстаўкі навуковыя супрацоўнікі музея распрацавалі каталог (папяровая і электронная версіі) і аўдыягід на трох мовах - рускай, беларускай і англійскай. У час работы экспазіцыі быў прададзены 51 папяровы каталог, 243 каталогі ў электроннай версіі і 531 аўдыягід. Супрацоўнікі музея таксама ўзялі ў эксплуатацыю спецыяльную мабільную версію сайта - сістэму QR-кодаў, якая дае магчымасць з дапамогай мабільнага тэлефона счытваць інфармацыю аб творы. У час экспазіцыі наведвальнікі змаглі ўбачыць пяць канцэртаў і пабываць на чатырох лекцыях на тэму "Мастацкія аб`яднанні Беларусі".

Паводле слоў Уладзіміра Пракапцова, правядзенне экспазіцыі "Дзесяць стагоддзяў мастацтва Беларусі" стала для музея сапраўдным майстар-класам. "Гэта знакавы праект не толькі года, але і дзесяцігоддзя, які даў нам магчымасць вярнуцца да сваіх каранёў", - адзначыў ён. Выставачны праект ацанілі не толькі ў Беларусі - экспазіцыю хочуць бачыць у сябе музейшчыкі Кітая і Польшчы.

Убачыць лепшыя творы нацыянальнага мастацтва жадаючыя яшчэ змогуць да 10 ліпеня. Упершыню ў адной выставачнай прасторы прадстаўлена каля 500 прадметаў з часоў Візантыі да сучаснасці з 29 музеяў рэспублікі, карпаратыўных фондаў і прыватных калекцый.

Жамчужынамі экспазіцыі сталі творы мастакоў з сусветнымі імёнамі, чыя творчасць да гэтага часу не была прадстаўлена ў Беларусі. Упершыню мінчанам паказваюць карціну Хаіма Суціна "Ева" (1928) - самы дарагі экспанат. Палатно было куплена на аўкцыёне Sotheby`s у Нью-Ёрку за $1 млн 860 тыс. Таксама наведвальнікі ўпершыню змогуць паглядзець кнігу Сімяона Полацкага "Жазло праўлення" 1667 выдання, карціны Марка Шагала, створаныя ў перыяд росквіту творчасці вялікага мастака, а таксама работу Валенція Ваньковіча "Партрэт паэта Томаша Зана".

Арганізатары праекта - ААТ "Белгазпрамбанк" сумесна з ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь", Міністэрствам культуры і Нацыянальным мастацкім музеем Беларусі.

7 ліпеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:07.07.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1464
 
Ключевые слова:
Выставка История Беларуси
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме