https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк Беларусі ўстанавіў абмежаванне на суму разлікаў наяўнымі сродкамі


Пастанова 14 жніўня афіцыйна апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Нацыянальны банк Беларусі ўстанавіў абмежаванне на суму разлікаў наяўнымі сродкамі ў памеры не большым за 100 базавых велічынь (цяпер адна базавая складае Br150 тыс.). Гэта прадугледжана пастановай праўлення НББ нумар 199 ад 31 сакавіка 2014 года.

Дакументам уносяцца змяненні і дапаўненні ўінструкцыю аб парадку вядзення касавых аперацый і парадку разлікаў наяўнымі грашовымі сродкамі ў беларускіх рублях на тэрыторыі рэспублікі. Ён уступае ў сілу з 1 верасня 2014 года.

У прыватнасці, прадугледжана, што «юрыдычная асоба, яе адасобленае падраздзяленне, індывідуальны прадпрымальнік незалежна ад наяўнасці ў яго бягучага (разліковага) банкаўскага рахунку ажыццяўляе разлікі наяўнымі грашамі з іншымі юрыдычнымі асобамі, іх адасобленымі падраздзяленнямі, індывідуальнымі прадпрымальнікамі на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, у тым ліку шляхам унясення наяўных грошай непасрэдна ў касы банкаў з далейшым залічэннем іх на бягучыя (разліковыя) банкаўскія рахункі атрымальнікаў, у агульнай суме не большай за 100 базавых велічынь на працягу аднаго дня».

Пры гэтым колькасць юрыдычных асоб, іх адасобленых падраздзяленняў і ІП, з якімі юрыдычная асоба, яе адасобленае падраздзяленне, індывідуальны прадпрымальнік праводзяць разлікі наяўнымі сродкамі ў агульнай суме не большай за гранічна дапушчальны памер разлікаў, як і раней, не абмяжоўваецца.

Звязда, 14 жніўня 2014
 
Дата публикации:14.08.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1383
 
Ключевые слова:
Финансы Законодательство Наличка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме