https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Нацбанк РБ: Зніжэнне ЗВР у ліпені звязана з пагашэннем абавязацельстваў у замежнай валюце і падзеннем кошту золата


З пачатку года ЗВР Беларусі знізіліся на 441,7 млн. долараў — на 1 студзеня 2014 года яны складалі 6 млрд. 650,9 млн. долараў.
На зніжэнне аб`ёму золатавалютных рэзерваў Беларусі ў ліпені 2014 года аказала ўплыў пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце, а таксама змяншэнне кошту золата на міжнародным рынку каштоўных металаў, паведамляе ўпраўленне інфармацыі Нацбанка.

Падтрыманню золатавалютных рэзерваў садзейнічала станоўчае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на ўнутраным валютным рынку, гаворыцца ў паведамленні.

Па выніках ліпеня ЗВР Беларусі ў вызначэнні стандарту МВФ зменшыліся на 216,8 млн. долараў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 жніўня склалі 6 млрд. 209,2 млн. долараў у эквіваленце.

Варта ўлічваць, што ў канцы чэрвеня ў Беларусь паступіў брыдж-крэдыт "Банка ВТБ" (Расія) на 2 млрд. долараў, які быў поўнасцю накіраваны на папаўненне золатавалютных рэзерваў. А ў ліпені ў Беларусь паступілі сродкі дзяржаўнага крэдыту Расіі на 450 млн. долараў ЗША.

Такім чынам, без уліку расійскага крэдытавання зніжэнне ЗВР з пачатку года склала б некалькі мільярдаў долараў.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 7 жніўня 2014
 
Дата публикации:07.08.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1010
 
Ключевые слова:
Финансы Кредиты Золотовалютные резервы
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме