https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" пройдзе ў Гомельскай вобласці 23 жніўня


У гэтым годзе ён упершыню набыў статус міжнароднага, паведамілі ў аргкамітэце мерапрыемства.
Міжнародны фестываль этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" пройдзе 23 жніўня ў аграгарадку Ляскавічы Петрыкаўскага раёна Гомельшчыны.

Для ўдзелу ў форуме запрошаны творчыя калектывы, майстры і рамеснікі з Расіі, Украіны, Малдовы. Традыцыйна тут будуць прадстаўлены і самадзейныя артысты, народныя ўмельцы беларускага Палесся. У прыватнасці, 8 раёнаў Гомельскай вобласці (Жыткавіцкі, Ельскі, Калінкавіцкі, Лельчыцкі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Хойніцкі) і 3 раёны Брэсцкай (Лунінецкі, Пінскі, Столінскі), калектыў Нацыянальнага парку "Прыпяцкі".

Мерапрыемства прадугледжвае насычаную канцэртную праграму, выстаўкі рамеснай і народнай творчасці, якія ў поўнай меры адлюстроўваюць своеасаблівасць і ўнікальнасць палескага краю. Упершыню ў ходзе форуму адбудзецца цырымонія ўручэння памятнага знака "Ганаровы паляшук", гашэнне паштовай маркі. Намечана правядзенне конкурсу прыгажосці "Прыгажуня Палесся", фотавыстаўкі "Знакамітыя палешукі", конкурсу маладой сям`і і свята ручніка.

Асноўнымі арганізатарамі фестывалю выступаюць Брэсцкі і Гомельскі аблвыканкамы, Міністэрства культуры, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, Міністэрства інфармацыі, дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова "Нацыянальны парк "Прыпяцкі", ААТ "Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод", ААТ "Белаграпрамбанк".

Сярод галоўных мэт фестывалю - захаванне і папулярызацыя этнакультурных традыцый Палесся, вывучэнне і падтрымка гісторыка-культурнай спадчыны ўнікальнага рэгіёна, а таксама ўмацаванне творчых сувязей жыхароў палескага прыгранічча Беларусі, Расіі, Украіны, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця турызму.

Упершыню "Кліч Палесся" быў праведзены ў 2010 годзе. Праграма фестывалю арыентавана на захаванне і папулярызацыю этнакультурных традыцый, якія з`яўляюцца здабыткам нацыянальнай культуры Беларусі.

8 жніўня 2014, Гомель
Алена Сафронава - БЕЛТА
 
Дата публикации:08.08.2014
Тематика:Культура, Беларусь
Просмотров:1561
 
Ключевые слова:
Фэст культуры Гомель Палессе
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме