https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


У Беларусі ўводзіцца інстытут спецімпарцёра на ўвоз многіх тавараў


Новаўвядзенне прадугледжана праектам указа прэзідэнта. Ва ўрадзе такую меру тлумачаць неабходнасцю абароны інтарэсаў дзяржавы.
Паводле праекта ўказа, з 1 ліпеня 2014 года да 1 студзеня 2015 года дзяржаве перадаецца выключнае права на ажыццяўленне імпарту шэрагу тавараў: радыё-, тэле-, відэа- і бытавой тэхнікі, падшыпнікаў, рухавікоў, сельгастэхнікі, грузавых аўтамабіляў, станкоў, уборачнай тэхнікі, ліфтаў, шын і іншых.

Мяркуецца, што ва ўказаны перыяд выключнае права на імпарт такіх тавараў будуць мець 12 дзяржпрадпрыемстваў, а менавіта: Мінскі падшыпнікавы завод, "Гомсельмаш", МЗАР, "Белшына", Мінскі маторны завод, "Магілёўліфтмаш", "Інтэграл", "Атлант", "Гарызонт", МТЗ, МАЗ і Мінскі электратэхнічны завод імя Казлова.

Прыняцце такога ўказа распрацоўшчыкі дакумента тлумачаць неабходнасцю абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы.

У прыватнасці, у абгрунтаванні да праекта ўказа адзначаецца: "Маніторынг практыкі прымянення мер для абароны ўнутранага рынку краіны і айчынных вытворцаў аўтамабільнай, аўтатрактарнай, сельскагаспадарчай і іншай тэхнікі паказаў, што дзейным заканадаўствам у недастатковай меры ўрэгуляваны пытанні выканання асноўных прынцыпаў стварэння канкурэнтаздольнай тэхнікі".

Распрацоўшчыкі ўказа звяртаюць увагу на тое, што "пры вытворчасці айчыннай аўтамабільнай, аўтатрактарнай, сельскагаспадарчай і іншай тэхнікі выкарыстоўваецца шмат імпартных тавараў (камплектуючыя і матэрыялы), якія часта прапаноўваюцца нядобрасумленнымі пастаўшчыкамі (падрадчыкамі, выканаўцамі), а купля праз пасрэднікаў уплывае на канчатковую цану тавару".

У гэтай сувязі "ў мэтах задавальнення патрэбнасці на ўнутраным рынку ў некаторых імпартных таварах у шырокім асартыменце, выкананні балансу ў выкарыстанні айчынных і імпартных камплектуючых і матэрыялаў, для барацьбы з нядобрасумленнымі пастаўшчыкамі, абароны эканамічных інтарэсаў дзяржавы" прапаноўваецца прыняць падрыхтаваны ўказ.

Дзмітрый Заяц, БелаПАН
Мінск, 18 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:18.06.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:1272
 
Ключевые слова:
Специмпортёр Рынок
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме