https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Завод па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі плануецца пабудаваць у Віцебскай вобласці


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка 9 чэрвеня падпісаў указ нумар 271 "Аб рэалізацыі інвестыцыйнага праекта", які прадугледжвае будаўніцтва і ўвод у эксплуатацыю на тэрыторыі Мёрскага раёна Віцебскай вобласці завода па вытворчасці металічнага ліста і белай бляхі.

Гэты інвестпраект уключаны ў Дзяржаўную праграму інавацыйнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2011-2015 гады.

Указам устанаўліваюцца тэрміны паэтапнага будаўніцтва аб`ектаў інжынернай і транспартнай інфраструктуры названага прадпрыемства - сетак электра-, газа- і водазабеспячэння, сувязі (да 1 студзеня 2016 года), а таксама транспартных камунікацый (да 1 ліпеня 2016 года). Вызначаны канкрэтныя заказчыкі па праектаванні камунікацый, што будуць забяспечваць дзейнасць завода.

Інвестыцыйны праект мае важнае сацыяльна-эканамічнае значэнне для развіцця рэгіёна. Яго рэалізацыя дасць магчымасць павысіць экспартны патэнцыял і зменшыць залежнасць краіны ад імпартных паставак металапрадукцыі гэтага асартыменту, стварыць каля 600 новых рабочых месц і садзейнічаць прытоку кваліфікаваных кадраў у названы сельскі раён.

9 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА
 
Дата публикации:09.06.2014
Тематика:Бизнес, Беларусь
Просмотров:953
 
Ключевые слова:
Инвестиции Віцебск Госпрограмма
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме