https://www.kurs.kz/ - Курсы валют в обменных пунктах г. Алматы и других городах Казахстана
 


 






Найти
 
 


Беларуская чыгунка прызначае новы цягнік Мінск — Анапа


З мэтай прыцягнення дадатковага пасажырапатоку і для забеспячэння перавозкі пасажыраў у зносінах з Анапай Беларуская чыгунка сумесна з ААТ "Расійскія чыгункі" прызначае новы цягнік № 546/547 Мінск — Анапа.
Як паведамілі ў прэс-службе БЧ, цягнік будзе адпраўляцца з Мінска 24, 28 чэрвеня, а таксама 2, 6, 10, 14, 18, 26, 30 ліпеня ў 11.55 і прыбываць у Анапу праз суткі ў 11.10.

З Анапы цягнік будзе адпраўляцца 26, 30 чэрвеня ў 17.15, а таксама 4, 8, 12, 16, 20, 28 ліпеня і прыбываць у Мінск праз суткі ў 18.01.

У складзе цягніка прадугледжаны бесперасадачныя вагоны Магілёў — Анапа. З Магілёва бесперасадачны вагон будзе адпраўляцца ў 10.30, прыбываць з Анапы ў Магілёў — у 19.40. Перапрыцэпка бесперасадачных вагонаў Магілёў — Анапа будзе ажыццяўляцца ў Оршы пры накіраванні ў абодвух напрамках.

Цягнік № 546/547 Мінск — Анапа будзе курсіраваць па тэрыторыі Беларусі цераз Оршу, па тэрыторыі Расіі — цераз Смаленск, Бранск, Варонеж, Растоў.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 17 чэрвеня 2014
 
Дата публикации:17.06.2014
Тематика:Транспорт, Беларусь
Просмотров:1049
 
Ключевые слова:
Мінск-Анапа Беларуская чыгунка
 
 


Комментарии



 



Другие новости по этой теме